Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адзін зь лідэраў пратэстаў трапіў пад крымінальны перасьлед за абразу судзьдзі


Валадар Цурпанаў, архіўнае фота
Валадар Цурпанаў, архіўнае фота

58-гадовы Валадар Цупанаў жорстка выказаўся пра судзьдзю Вікторыю Палякову. Яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня, але аб сваім учынку ён не шкадуе.

9 верасьня Вікторыя Палякова ў Ленінскім судзе разглядала адміністрацыйную справу за ўдзел Цурпанава ў «Маршы новай Беларусі» 23 жніўня. Актывіста судзілі праз Skype, бо ён адбываў у ізалятары 20 дзён арышту. Тады ягоныя словы судзьдзя ўспрыняла як непавагу да суду і аштрафавала яго на 270 рублёў

Цурпанаў заяўляе, што не шкадуе пра словы, выказаныя судзьдзі. Разгляд справы з ізалятару ў рэжыме відэаканфэрэнцыі ён называе «судовішчам». На ягоную думку, у адміністрацыйным працэсе ён удзельнічаў ня вызваленым з-пад варты грамадзянінам. Ахоўнікі не паведамілі яму, што вядуць на суд, да якога ён ня быў падрыхтаваны, ды ня выдалі ягоных рэчаў.

«Для мяне гэта не была судзьдзя, ня быў суд, — тлумачыць сваю пазыцыю актывіст. — Я дужа непакоіўся, што маё выказваньне не запісалася. Гэта было асэнсаванае і сьвядомае дзеяньне. Ад яго я не адмоўлюся і вініцца ня буду».

Пра магчымы крымінальны перасьлед Валадар Цурпанаў даведаўся ад прадстаўніка Сьледчага камітэту ў ізалятары, трымаючы сухую галадоўку. Сьледчы давёў яму, што распачалі праверку і прызначылі лінгвістычную экспэртызу выказваньня. Супрацоўнічаць са сьледзтвам Цурпанаў адмовіўся.

5 кастрычніка Цурпанаву паведамілі, што ён падазраваны і мае зьявіцца праз тыдзень на допыт у Сьледчы камітэт.

Валадар Цурпанаў прабыў у ізалятары 21 дзень. Дзесяць зь іх на знак пратэсту супраць зьняволеньня трымаў сухую галадоўку. Праз пагаршэньне стану яго адправілі ў лякарню. У ёй амаль тыдзень ляжаў у корпусе, дзе лечаць пацыентаў з каранавірусам, таму, выпісаўшыся, яшчэ тыдзень быў у самаізаляцыі. 6 кастрычніка яна скончылася і актывісту закрылі бюлетэнь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG