У канчатковы сьпіс, акрамя беларускай апазыцыі, увайшлі архібіскуп ірацкага гораду Масул Наджыб Міхаэль Муса, а таксама група экалягічных актывістаў з Гандурасу.
«Дакладна ведаю, што тое, што адбываецца апошнія дзесяцігодзьдзі, тое, што адбылося сёньня — гэта не нармальна, гэта вар’яцтва, гэта подла і бесчалавечна».
Жыхар Добруша Сяргей Усьціновіч прыйшоў на сьвята гораду з малым сынам і апынуўся ў ізалятары, а затым — «на сутках».
У Горадні марш пэнсіянэраў сабраў каля 60-70 чалавек. Скончыўся затрыманьнямі і шпіталем.
У гомельскай мастачкі Марыі Тульжанковай, якая тыдзень таму вярнулася пасьля навучаньня ў Польшчы, прайшоў ператрус.
На менскім «Маршы пэнсіянэраў» у раёне БНТУ пачаліся затрыманьні. Сілавікі ўжылі пэтарды і сьлезацечны газ.
Свабода пагаварыла з аўтарам самага «віруснага» фота з «Маршу гонару», дзе сілавік наводзіць буйнакалібэрную стрэльбу на жанчыну з парасонам.
Расейскі журналіст і музыказнаўца, аўтар папулярнага youtube-каналу «Хижина дяди Тёма» на ARU TV Арцемiй Троiцкi расказвае, хто ў Расеі падтрымлівае мірны пратэст беларусаў, прагназуе, калі беларусы атрымаюць Нобэлеўскую прэмію міру.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Жыхарка Менску Надзея Кандраценка расказала Свабодзе, як падчас «Маршу гонару» 11 кастрычніка байцы АМАП зьдзекаваліся зь мірных пратэстоўцаў.
На відэа яна пасьпела зьняць момант жорсткага зьбіцьця Мікіты Домрачава, брата чатырохразовай аліпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай.
Партал TuzinFM пасьля чатырох месяцаў перапынку аднавіў дзейнасьць у «рэвалюцыйным рэжыме» — цяпер гэта партал пра культурны супраціў.
Вадзім Мурашка паведаміў Свабодзе, што сёньня яго выпусьцілі з ІЧУ на завулку Акрэсьціна пасьля затрыманьня 11 кастрычніка.
Журналіста Алеся Пілецкага 12 кастрычніка апыталі ў Заводзкім РУУС Менску. Супраць Пілецкага пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве паводле артыкула 23.34.
Падчас жорсткіх разгонаў дэманстрантаў 11 кастрычніка быў пабіты і затрыманы брат біятляністкі Дарʼі Домрачавай Мікіта.
Сяргей Ціханоўскі 10 кастрычніка быў на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ. Пра гэта расказаў «Нашай ніве» адвакат арыштаванага паліттэхноляга Віталя Шклярава Антон Гашынскі.
Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што 11 кастрычніка са сьледчага ізалятару КДБ выпусьцілі на волю бізнэсоўца і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара менскага офісу кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча.
11 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя ня менш за 40 журналістаў. Сілавікі затрымлівалі некаторых журналістаў яшчэ да таго, як пратэстоўцы сабраліся на вуліцах.
Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў відэа, зьнятае з аўтазака: на ім міліцыянты стаяць у шэрагу і па чарзе б'юць дубінкамі затрыманых.
У ягонай кватэры прайшоў ператрус, забралі кампутар і ўсе тэлефоны сямʼі. Самога Антона, як сказалі адвакату, павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна.
Гомельскую журналістку Надзею Пужынскую адпусьцілі з ІЧУ праз праблемы са здароўем.
Лідэр страйкаму Менскага трактарнага заводу і чалец Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі напісаў заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня і забраў працоўную кніжку.
Супрацоўніца беларускага офісу ААН ад учорашняга дня знаходзіцца на Акрэсьціна. Пакуль невядома, за што яе затрымалі. Свабода даведалася дэталі ў сьведкі затрыманьня і калегаў Аноры.
Увечары 10 кастрычніка ў Менску праваахоўнікі затрымалі заснавальніка праектаў Petitions.by і «Кошту ўраду» Ўладзімера Кавалкіна.
Аўтар Youtube-каналу, расейскі палітычны і грамадзкі дзеяч Максім Кац пракамэнтаваў перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Каардынацыйнай радай у СІЗА КДБ.
10 кастрычніка памёр апазыцыйны палітык, праваабаронца Валер Шчукін, паведаміла ў Фэйсбуку журналістка «Бабруйскага кур’ера» Александрына Глаголева.
У Беларусі ўжо выдалі першыя ўзоры біямэтрычных пашпартоў і ID-картак, сказаў Tut.by начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Да гэтага часу Чэхія дапамагла 43 беларусам, пацярпелым падчас пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
На адной сцэне выступілі топавыя беларускія гурты і выканаўцы: NIZKIZ, «Дай Дарогу!», «Петля Пристрастия», Лера Яскевіч, Уладзімер Пугач, TorBand і «Разбітае Сэрца Пацана».
10 кастрычніка ў Менску затрымалі адну з каардынатарак ініцыятывы «Маршыруй, дзетка», сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Сьвятлану Гатальскую.
У фінальны раўнд выбару новага генэральнага дырэктара Сусьветнай гандлёвай арганізацыі выйшлі дзьве прэтэндэнткі: былы распарадчы дырэктар Сусьветнага банку Нгозі Аконджо-Івэала і міністар гандлю Паўднёвай Карэі Ю Мён Хі.
Блогер Эдуард Пальчыс сапраўды знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсьціна. 10 кастрычніка зь ім сустрэлася яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна.
Перад Глябальным жаночым маршам на знак падтрымкі і салідарнасьці зь Беларусьсю, анансаваным у многіх краінах сьвету, у Беларусі прэвэнтыўна затрымалі актывістак жаночага руху. Чаму беларускія ўлады так баяцца жанчын?
Сьвятлана Ціханоўская 10 кастрычніка наведала жаночы марш у Вільні.
Самы распаўсюджаны артыкул Крымінальнага кодэксу, які ўлады выкарыстоўваюць для перасьледу прыхільнікаў перамен, — 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі)
Чяпер у камэры сьмяротнікаў знаходзяцца чатыры чалавекі.
Берасьцейка, якая звольнілася з войска з палітычных матываў, расказала, як іх рыхтавалі перад выбарамі, што ёй казалі перад сыходам і чаму яна зьехала за мяжу.
Ад жніўня каля 30 працаўнікоў менскага электратэхнічнага заводу імя Казлова выйшлі з праўладнага прафсаюзу «Белпрафмаш» і ўступілі ў Свабодны прафсаюз мэталістаў (СПМ), які ўваходзіць у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.
«Гэта былі мы, але ўсе падрабязнасьці будуць у панядзелак, пакуль не раскрываем», — сказаў агенцтву РИА Новости Ўладзімір Кузьняцоў, вядомы як удзельнік дуэту Ваван і Лексус.
Згодна з новым дасьледаваньнем, у шпіталізаваных пацыентаў назіраліся прыкметы пагаршэньня нэўралягічнай функцыі — ад дэзарыентацыі да каматознай неўспрымальнасьці, піша The New York Times.
Цяжка нам усім усьведаміць напоўніцу той шлях, які прайшлі беларусы за апошнія пяць месяцаў.
„Не магу маўчаць“ — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Жыхарка Гомля Саша Моладава працуе дырэктаркай юрыдычнай кампаніі. Яе муж Арцём займаецца вонкавай рэклямай. Яны падазраваныя ў крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Менску і Гомлі.
Супрацоўнікі фінансавай міліцыі правялі ператрус у краме, а таксама дома ў прадпрымальніка.
Валянтэрская кампанія BYCOVID19, якая дапамагала мэдыкам падчас першай хвалі пандэміі каранавірусу, заявіла, што ня будзе перазапускаць праект з прыходам другой хвалі.
Мінімум трое жыхароў Жлобіна (іх дадзеныя ёсьць у рэдакцыі) зьвярнуліся 9 кастрычніка ў пракуратуру Гомельскай вобласьці з нагоды паклёпу і распаўсюду ў праўладных тэлеграм-каналах іх асабістых дадзеных.
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў не зьбіраецца ў добраахвотную адстаўку. Ягоная прэс-сакратар заявіла, што, «пытаньне добраахвотнай адстаўкі прэзыдэнта не абмяркоўваецца, такое пытаньне не стаіць».
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі больш за 13 тысяч чалавек сталі ахвярамі рэпрэсій за ўдзел у мірных пратэстах: яны былі затрыманыя, атрымалі арышты або штрафы, засталіся бяз працы праз свае палітычныя погляды.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла, што краіна ўступіла ў другую хвалю эпідэміі каранавірусу.
Выглядае, што Лукашэнка жадае нам масава хварэць на каранавірус. Здаецца, яшчэ крыху, і ён будзе жадаць усім нам сьмерці, каб мы перасталі нарэшце яму замінаць у ягонай альтэрнатыўнай рэальнасьці.
Загрузіць яшчэ