Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскую абвясьцілі ў крымінальны вышук Расеі


Сьвятлана Ціханоўская каля Брандэнбурскай брамы

Сьвятлану Ціханоўскую ў Расеі абвясьцілі ў крымінальны вышук. Асабістыя зьвесткі Ціханоўскай апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.

Вышук зьвязаны з завядзеньнем крымінальнай справы, іншых падрабязнасьцяў няма.

Крыніца ТАСС у праваахоўных органах патлумачыла, што ў вышук Ціханоўскую абвясьцілі на тэрыторыі Беларусі, але вышук распаўсюджваецца і на Расею, бо гаворка ідзе пра міждзяржаўны вышук.

У Беларусі Ціханоўскую абвінавачваюць у закліках да дзеяньняў, накіраваных супраць нацыянальнай бясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG