Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр гісторык Барыс Клейн, які сябраваў з Быкавым і эміграваў у ЗША


Кніга ўспамінаў Барыса Клейна
Кніга ўспамінаў Барыса Клейна

«У веку 92 гадоў ад хваробы, выкліканай каранавірусам, памёр вядомы гісторык беларускага нацыянальнага, рэвалюцыйнага і вызваленчага руху, мэмуарыст, грамадзкі дзеяч і пэдагог Барыс Самуілавіч Клейн», — паведаміў у FacebookАляксандар Фядута.

«Абарвалася яшчэ адна нітачка, якая зьвязвала нас з Васілём Быкавым і Аляксеем Карпюком. Сышоў трэці з „гарадзенскага трохкутніка“ 1968 году. Чалавек, які здолеў не скарыцца сыстэме, адстаяць сваю годнасьць і прафэсійную рэпутацыю», — напісаў Фядута.

У 2009 годзе выйшла кніга ўспамінаў Барыса Клейна «Недосказанное. Имена».

У пасланьні на прэзэнтацыі Барыс Клейн тлумачыў такую назву кнігі.

«Чаму недавыказанае? Таму што савецкая ўлада, пазбавіўшы мяне навуковай ступені і званьня, забараніла выступаць публічна, друкавацца, мне нельга было шукаць працу па сваёй ахвоце, пераяжджаць з Горадні ў іншае месца, вольна сустракацца зь людзьмі. Так, і гэта — таксама.

Памятаю, як увосень 1971 году да мяне на вуліцы насупраць унівэрмагу падышоў Васіль Быкаў. Змрочным быў ягоны твар. Ён перадаў мне навіну прыкладна такімі словамі:

„Ведаеш, Барыс, мяне выклікалі ў КДБ і сказалі, каб я да цябе больш не падыходзіў, інакш яны зладзяць групавую справу, а па ёй і тэрміны будуць большымі“».

З 1992 году Барыс Клейн жыў у ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG