Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаванаму блогеру Пальчысу не даюць сустрэцца з адвакаткай


Эдуард Пальчыс

Да арыштаванага блогера Эдуарда Пальчыса не пускаюць адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну, зь якой у яго падпісаная дамова. Пра гэта напісала жонка арыштаванага Вікторыя Пальчыс.

Вікторыя Пальчыс адзначае, што невядома, ці праўда Эдуард на Акрэсьціна і ў якім ён стане.

Да блогера ўжо 10 дзён не пускаюць адвакатку, бо «каранавірус» і «ўсе кабінэты занятыя». Лісты да яго не даходзяць.

Вікторыя Пальчыс патрабуе рэалізацыі права яе мужа на абарону і камунікацыю з адвакатам.

Сувязь з блогерам Эдуардам Пальчысам зьнікла 27 верасьня. 28 верасьня жонка, Вікторыя Пальчыс, паведаміла пра яго зьнікненьне. 30 верасьня стала вядома, што Пальчыса арыштавалі на 30 сутак і ён адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG