Наваполацкую калёнію № 1 зьняволеныя называюць адной з самых суровых. Паводле праваабаронцаў, тут знаходзяцца больш за сто палітвязьняў — Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Андрэй Пачобут і іншыя.
Сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць 19 сакавіка на 55-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ), вынікае з актуальнага праекту парадку дня мерапрыемства.
Госьць Ганны Соўсь — папулярны беларускі і ўкраінскі вядоўца, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій.
Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін, які быў выйшаў на волю з турмы ў сьнежні 2022 году, выехаў зь Беларусі за мяжу.
Уладальнікаў хатніх жывёл папярэджваюць: калі не зарэгістраваць сабаку ў сельскім выканкаме і не набыць спэцыяльны жэтон, жывёлу, якая трапіла ў адлоў па-за межамі населеных пунктаў, гаспадарам ня вернуць.
Лукашэнка правёў нараду з рэктарамі ВНУ. Высьветлілася, што ў сфэры вышэйшай адукацыі шмат праблем, якія дзесяцігодзьдзямі не вырашаюць. Ці магчымае іх вырашэньне ў межах цяперашняй сацыяльнай мадэлі і палітычнага рэжыму, разважае Валер Карбалевіч.
Юлія Чурыловіч з двухгадовым сынам экстранна пакінулі Беларусь. На Юлію завялі крымінальную справу за «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Цяпер яна пачынае жыцьцё ў Літве з нуля.
На думку міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца, павышэньне сумы кампэнсацыі маладым спэцыялістам у выпадку неадпрацоўкі па разьмеркаваньні дазволіць «замацаваць моладзь на працоўных месцах».
Нядаўна выйшла «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце». Суаўтарка кнігі гісторык Натальля Гардзіенка расказала Свабодзе пра самыя цікавыя, на яе погляд.
У Беларусі працягваецца перасьлед іншадумства. Яшчэ два чалавекі зазналі ўціск за падабайкі ў «Аднаклясьніках».
Ці адбываецца ў беларускіх грамадзтве пераасэнсаваньне падзеяў 2020 году? Ці меў рацыю Зянон Пазьняк у сваім артыкуле «Аб расейскім імпэрыялізьме і яго небясьпецы»? Чаму падчас цяперашняй вайны на Блізкім Усходзе ў краінах Захаду ўзьнялася хваля салідарнасьці як зь Ізраілем, гэтак і з палестынцамі?
Трохпакаёвую кватэру і парковачнае месца сям'і Цапкалаў ўлады выставілі на продаж.
Вольга трапіла за краты ў 2021 годзе за «палітыку». Пасьля вызваленьня ў 2022 годзе яна прынцыпова засталася ў Беларусі. Але ў 2024-м мусіла ўцякаць.
Забарона на выдачу візаў і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і можа стаць бестэрміновай.
Сьпікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў адказвае на пытаньне, ці сапраўды абвешчаны варыянт выбараў у КР стане канчатковым, заяўляе пра канструктыўнае ўзаемадзеяньне з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай і адказвае на папрокі Аляксандра Мілінкевіча пра «небеларускія сілы ў Каардынацыйнай радзе».
У дачыненьні да былога журналіста і відэаапэратара з Магілёва Яўгена Глушкова заведзеная крымінальная справа, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY TEAM.
Як можа дапамагчы палітвязьням міжнародная кампанія салідарнасьці? Ці не памылка заклікаць заходнія кампаніі пакінуць Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Кен Макбэйн, які прадстаўляе ў Вялікай Брытаніі міжнародную праваабарончую кампанію Libereco.
Суд Барысаўскага раёну 9 лютага разгледзеў адміністрацыйную справу Аксаны Хіневіч, маці былога палітвязьня Анатоля Хіневіча.
Былы прэзыдэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж адказаў на нядаўняе двухгадзіннае інтэрвію Уладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, у якім расейскі лідэр выказаў сваё бачаньне гісторыі.
Днямі ў Менску пацыент напаў зь сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, якая прыбыла да яго па выкліку. Агулам ён нанёс фэльчарам ня менш як 20 удараў.
Доступ заблякавала Міністэрства інфармацыі.
У Генпракуратуру Беларусі паступілі дзьве заявы аб ходзе выбарчай кампаніі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
На сходзе ў Варшаве частка актыву БХД прызнала палітвязьня Паўла Севярынца адзіным лідэрам партыі. Іншыя актывісты аргамітэту партыі, якая ніколі ня мела рэгістрацыі, адмежаваліся ад рашэньняў сходу.
Кароткамэтражны фільм «Дух месца» прэзэнтавалі ў Варшаве. Ён зьняты паводле апавяданьня Зьмітра Дзядзенкі «Тры магілы Арыка Фергаса».
Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва Барысаўскага заводу палімэрнай тары «Паліміз», якое заснавалі ў 1968 годзе.
ByPol паказаў фрагмэнт допыту Вікторыі Кульшы, дзе яна адмовілася супрацоўнічаць са сьледзтвам. У расьсьледаваньні аб'яднаньня былых сілавікоў таксама гаворыцца аб фізычным ціску на Дзяніса Гуціна і Ганну Вішяк.
Падзеі 12 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У 2023 годзе Міністэрства юстыцыі правяло «кантрольныя мерапрыемствы» у дачыненьні да больш чым тысячы грамадзкіх абʼяднаньняў. Пра гэта паведаміў на выніковай калегіі 9 лютага ў Менску ведамства намесьнік міністра Алег Кот.
Прэзыдэнтка Вугоршчыны Каталін Новак заявіла ў суботу, што сыходзіць у адстаўку. Яе прычынай стаў гучны скандал у сувязі з памілаваньнем асуджанага па справе аб сэксуалізаваным гвалце ў адносінах да дзяцей.
У Менску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, якая прыбыла да яго па выкліку, паведаміла 10 лютага прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«Дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі, дапамажыце сьвету даведацца пра маштаб рэпрэсій у Беларусі — паведамляйце праваабаронцам пра палітычныя прысуды». Такі зварот сёньня апублікаваў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце (ААЦ) мае паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 88 ад 6 лютага, паведамляе «Позірк».
У тэлеграм-канале Менгарвыканкаму апублікавалі відэа, у якім дырэктар рыбакансэрвавага камбіната «Сталічны» Андрэй Блахін прызнае праблемы на прадпрыемстве і віну ў іх кіраўніцтва, абяцаючы ў найбліжэйшы час сытуацыю выправіць.
Што азначае дазвол для вайскоўцаў ужываць зброю супраць цывільных грамадзян Беларусі і як нерэгістрацыя Надзеждзіна ў Расеі зьвязана з будучымі выбарамі ў Беларусі.
Як паведаміла прэсавая служба Ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, па завяршэньні шостага сэзону курса тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых спэцпадразьдзяленьняў унутраных войскаў «кожны ўдзельнік атрымаў шаўрон „Група Вагнэра. Штурмавік“».
Музыкі славутага рок-гурту «Бі-2» правялі па 5-6 дзён у тайскай турме. Іх затрымалі 25 студзеня. Афіцыйнай прычынай арышту стала тое, што яны выступалі ў Тайляндзе з канцэртамі без адпаведнага дазволу. Расейскі кансулят у Тайляндзе дамагаўся дэпартацыі музыкаў у Расею.
Фэрмэры Італіі, Гішпаніі і Польшчы працягваюць пратэставаць супраць сельскагаспадарчай палітыкі Эўразьвязу. 9 лютага яны правялі буйныя дэманстрацыі, якія плянуюць працягваць і надалей.
Супрацоўнікі менскага ТАА «Рыбакансэрвавы камбінат «Сталічны» запісалі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вырашыць сытуацыю, заўважыў Reform.by. Паводле іх, яны больш за пяць месяцаў не атрымліваюць заробкі.
Шмат хто з нас мае звычку есьці незадоўга да сну, іншыя любяць пасьля вячэры пад’есьці яшчэ і перад сном. Але лекары і экспэрты-дыетолягі кажуць, што гэта можа мець важныя наступствы для здароўя.
«Вымярэньне Свабоды» — так называецца кніга, якую склалі творы пераможцаў літаратурнага конкурсу, прымеркаванага да 100-годзьдзя аб’яднаньня «Маладняк». Пагаварылі зь ляўрэаткай конкурсу ў намінацыі «Проза» Кацярынай Дабкене.
Дакумэнтальны фільм «У калёнію за праўду» апавядае пра 11 беларускіх журналістаў, якія зазналі ціск і рэпрэсіі.
Былая палітзьняволеная Вольга Такарчук распавяла «Вясьне», як падчас масавага рэйду сілавікоў 23 студзеня затрымлівалі яе маці, 63-гадовую пэнсіянэрку Ірыну Такарчук.
Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»?
Агулам вядома пра 229 чалавек, якія зазналі перасьлед за атрыманьне дапамогі. У дачыненьні да 24 заведзеныя крымінальныя справы, яшчэ 43 затрыманыя па адміністрацыйных артыкулах.
Раённы суд Познані вынес прысуд беларусу Аляксандру С., які роўна год таму насьмерць зьбіў раварыстку на пешаходным пераходзе. Яму прысудзілі да 6,5 гадоў турмы, а таксама пажыцьцёвую забарону на кіраваньне аўтамабілем, паведамляе выданьне Most.
У Вільні адкрываецца выстава пэйзажаў беларускага мастака, якога ў Менску ведалі як аўтара «памаранчавых вадалазаў». Вядомы Міхась Мішук і працай над музычнымі кліпамі. Пагаварылі з творцам пра тое, ці магчыма заставацца мастаком у эміграцыі.
У лютым стартавала кампанія, каб зьмяніць стаўленьне да Дня закаханых у Беларусі. Падчас яе актывісткі прадаюць адзеньне і торбы.
Кожную з заявак, атрыманых BySol падчас маратону, ініцыятыва падтрымала сумай EUR500.
Экс-палітвязень і былы журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю 8 лютага, паведаміў БАЖ.
Загрузіць яшчэ