Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве банкрутуе прадпрыемства, якое нядаўна прайшло мадэрнізацыю


Суд у Барысаве, ілюстрацыйнае фота
Суд у Барысаве, ілюстрацыйнае фота

Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва Барысаўскага заводу палімэрнай тары «Паліміз», якое заснавалі ў 1968 годзе.

У 2010-х прадыпремства прайшло сур'ёзную мадэрнізацыю. Аднак цяпер яно вінаватае крэдыторам каля 14 млн рублёў пры амаль утрая меншых уласных актывах. Пра гэта піша Office Life з спасылкай на рашэньне суду, апублікаванае на сайце дзяржрэестру зьвестак аб банкруцтве.

Рашэньне аб пачатку ліквідацыі прадпрыемства прыняў агульны сход акцыянэраў ААТ «Паліміз» яшчэ ў красавіку 2020 году, гэта значыць прыкладна праз шэсьць гадоў пасьля завяршэньня «маштабнай мадэрнізацыі».

Пэўна, менавіта гэтыя выдаткі ў выніку аказаліся непадʼёмнымі для бізнэсу. У 2020 годзе завод дапусьціў дэфолт па аблігацыях, якіх было выпушчана на 4,2 млн рублёў паводле наміналу.

У цяперашні час у рэестры патрабаваньняў крэдытораў агульная сума вырасла ўжо да прыкладна 13,7 млн рублёў. Адным з асноўных крэдытораў зьяўляецца Белгазпрамбанк, якому «Паліміз» вінаваты звыш 4,7 млн.

Актываў у заводу, якія суд прызнаў ліквіднымі, ня больш за 5,8 млн. Прычым большасьць зь іх яшчэ трэба паспрабаваць прадаць. Напрыклад, асноўныя сродкі ацэнены ў 1,3 млн, а складзкія запасы — у больш як 2 млн.

Як мяркуецца, рашэньне аб банкруцтве прадпрыемства можа быць прынятае 19 красавіка. На гэтую дату прызначаны разбор у справе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG