Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі перастаў адкрывацца сайт Devby.io


Паведамленьне пра заблякаваную старонку, архіўная выява
Паведамленьне пра заблякаваную старонку, архіўная выява

Доступ заблякавала Міністэрства інфармацыі.

Улады заблякавалі доступ да сайту devby.io. Пры спробе зайсьці на партал карыстальнік бачыць паведамленьне аб абмежаваньні доступу да старонкі.

Рэдакцыя адзначыла, што пакуль ня ведае, з чым зьвязанае блякаваньне.

«Мы зрабілі запыт у Мінінфарм, каб даведацца прычыну. Чакаем», — напісала рэдакцыя devby.io.

Сайту, які працуе з 2008 году і пераважна піша пра сучасныя тэхналёгіі, няма ў сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які рэгулярна абнаўляецца сілавікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG