Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскол у БХД: частка актыву правяла ў Варшаве сход, іншыя адмежаваліся


Сход часткі актыву аргкамітэту партыі БХД у Варшаве
Сход часткі актыву аргкамітэту партыі БХД у Варшаве

На сходзе ў Варшаве частка актыву БХД прызнала палітвязьня Паўла Севярынца адзіным лідэрам партыі. Іншыя актывісты аргамітэту партыі, якая ніколі ня мела рэгістрацыі, адмежаваліся ад рашэньняў сходу.

10 лютага ў Варшаве ў Музэі вольнай Беларусі адбыўся сход сяброў аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», паведамілі яго арганізатары.

Яны заявілі, што прынялі рашэньне аб выключэньні з партыі сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, Дзяніса Садоўскага, а таксама кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава.

З праграмнымі прамовамі на гэтым сходзе выступілі кіраўнік варшаўскай суполкі БХД Яўген Дудкін і сустаршыня Партыі БХД Георгі Дзьмітрук.

Паведамляецца, што на сходзе былі прынятыя рашэньні:

  • аб прызнаньні Паўла Севярынца адзіным лідэрам Партыі БХД;
  • аб захаваньні сустаршынства ў Партыі; сустаршынямі застаюцца Павал Севярынец і Георгі Дзьмітрук;
  • аб выключэньні з партыі БХД былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага і Вольгі Кавальковай, былога адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава;
  • аб падтрымцы эўраінтэграцыі Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз і NATO;
  • аб прызнаньні Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй з боку Расейскай Фэдэрацыі.
  • аб вылучэньні сьпісу кандыдатаў на маючыя адбыцца выбары ў Каардынацыйную раду.

Частка актыву БХД адмежавалася

Сакратар аргкамітэта БХД Дзяніс Садоўскі адмежаваўся ад гэтага зьезду і заявіў:

«9 лютага былы сустаршыня БХД Георгі Дзьмітрук правёў сход сваёй ініцыятывы. З рэальных вэрыфікаваных былых сяброў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі на сходзе прысутнічалі ня больш за пяць чалавек. Пры гэтым Георгі Дзьмітрук сьвядома ўводзіць у зман беларускія СМІ, выдаючы дзейнасьць сваёй прыватнай ініцыятывы за працу аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі».

Садоўскі адзначае, што «ніякай колькі-нібудзь значнай дзейнасьці Георгі Дзьмітрук за апошнія больш як 10 гадоў у БХД не праводзіў. Большасьць яго актыўнасьці за мяжой, пачынаючы з 2020 году, зводзіцца да нападаў на дзейных сябраў БХД, галаслоўных абвінавачаньняў і правакацый.

Садоўскі заявіў, што дзейнасьць Дзьмітрука ніяк не зьвязаная з працай аргкамітэта партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і што ягоныя прыватныя замежныя ініцыятывы ня маюць сваіх прадстаўнікоў у Беларусі.

Пры гэтым Садоўскі паведаміў пра тое, што аргкамітэт БХД працягвае сваю дзейнасьць, у тым ліку ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG