Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманую днямі маці палітзьняволенага Паўла Севярынца адпусьцілі дадому да суду


Тацяна Севярынец. Архіўнае фота
Тацяна Севярынец. Архіўнае фота

Тацяну Севярынец затрымалі 9 студзеня. Празь нейкі час стала вядома, што жанчына трапіла ў лякарню.

«Мама дома да суду. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку», — напісала ў Facebook Ганна Севярынец, дачка Тацяны Севярынец.

Пра затрыманьне Тацяны стала вядома 9 студзеня. Пасьля затрыманьня жанчына трапіла ў лякарню праз праблемы зь ціскам.

Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што адміністрацыйны працэс у дачыненні да Тацяна пройдзе 25 студзеня. Яе вінавацяць у разьмяшчэньні ў Facebook нібыта «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

  • Тацяна Севярынец — маці асуджанага на 7 гадоў калёніі строгага рэжыму палітзьняволенага палітыка, пісьменьніка, аднаго з заснавальнікаў «Маладога фронту», аднаго зь лідэраў партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца.
  • У кастрычніку 2020 году Тацяну Севярынец затрымлівалі за ўдзел у маршы пэнсіянэраў.
  • Самога Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году, у разгар кампаніі па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Ён у гонцы ня ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарны пэрыяд для размоваў зь людзьмі. У той дзень сустаршыня БХД правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку «народны пікет свабоды і салідарнасьці».
  • 25 траўня 2021 году Магілёўскі абласны суд пакараў Севярынца 7 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў».
  • 23 сакавіка 2022 году апазыцыйны палітык быў унесены ў пералік асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», а 21 чэрвеня суд Шклоўскага раёну (Магілёўская вобласьць) зьмяніў рэжым утрыманьня палітвязьня — пастанавіў накіраваць яго ў турму на 3 гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG