Расейскі музыка, аўтар песень Вася Абломаў — аб сваім цяперашнім ўспрыманьні жыцьця ў Расеі.
Міністр юстыцыі, генэральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбра распарадзіўся сфармаваць новую групу пракурораў, якія працягнуць расьсьледаваньне прычынаў авіякатастрофы пад Смаленскам у 2010 годзе. Пра гэта паведаміла сёньня прэс- служба міністэрства.
Прэм’ер-міністар Косава Іса Мустафа пацьвердзіў, што яго родны брат быў сярод хвалі мігрантаў, якія незаконна перасеклі межы Эўразьвязу ў 2015 годзе і што Нямеччына адмовіла яму ў прытулку.
22 сакавіка ў Кіеве пахаваюць забітага 15 гадоў таму журналіста Георгія Гангадзэ.
Юры Чыж, Уладзімер Япрынцаў, Яўген Баскін… Хто яшчэ з самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі за апошнія два гады былі арыштаваныя і за што. Глядзіце ў відэаграфіцы Свабоды
На ягоным аўто ёсьць надпісы «Дзякуй Богу за перамогу 8. IХ.1514» у гонар бітвы пад Воршай, «На Майдан» зь бел-чырвона-белым і жоўта-блакітным сьцягам і герб «Пагоня».
Асноўная мэта ўказу, кажуць у ААЦ, — барацьба з «шэрым трафікам» на тэлефонных лініях.
З камяніцы, дзе была камэндатура палка (вядомай па здымку 1919 году) зьнялі сьцягі — беларускі і літоўскі ды «Пагоню».
Пакуль у трансьляцыі вынясеньня выраку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі ў Youtube не адключылі камэнтары, там адбывалася сапраўднае пекла.
Праваабаронцы будуць сачыць за выкананьнем правоў бізнэсоўцаў Юрыя Чыжа і Яўген Баскіна падчас сьледзтва і ўтрыманьня пад вартай, хоць самі гэтыя крымінальныя справы не ўваходзяць у кола інтарэсаў праваабаронцаў.
Расейскі пракурор патрабуе для ўкраінскай лётчыцы 23 гады зьняволеньня. Прысуд могуць зачытваць да аўторка.
Пракурор патрабуе для яе 23 гады калёніі. Прысуд мае быць абвешчаны 21-22 сакавіка.
Калісьці блізкага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца пакінулі пад вартай.
У растоўскім Данецку ачэплены будынак суда, дзе сёньня пачнецца абвяшчэньне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы. Адвакат папярэджвае, што могуць рыхтавацца правакацыі.
Пакуль лік па перамогах між былой і цяперашняй першымі ракеткамі сьвету — 4:17 на карысьць амэрыканкі.
Цыганскай дыяспары вёскі Пляханава ў Тульскай вобласьці пагражае высяленьне пасьля сутыкненьняў з АМАПам.
Данецкі суд у Растоўскай вобласьці на сёньня завяршыў чытаньне прысуду Надзеі Саўчанцы. Чакаецца, што заўтра пасяджэньне адновіцца а 10-й гадзіне, будуць абвешчаныя высновы суду, а таксама тэрмін пакараньня.
Выдавец і перакладчык Зьміцер Колас за мінулы год выдаў 31 кнігу. У ягонай скарбонцы — пераклады твораў мастацкай, навуковай, гістарычнай ды дзіцячай літаратуры. Зьміцер Колас прызнае, што беларускае кнігавыданьне перажывае ня лепшыя свае гады.
Данецкі суд Растоўскай вобласьці Расеі 21 сакавіка пачне абвяшчэньне прысуду па справе ўкраінскай грамадзянкі, народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі.
Масавае ня мусіць паглынаць тыя пляцоўкі, дзе жыве элітарнае – у літаратуры, у СМІ, у культуры ў цэлым. Інакш непазьбежна выходзіць прафанацыя.
Я шчыра дараваў бы яму абодва свае закіды, калі б тая вэрсія затрыманьня Чыжа, што была агучаная старшынём КДБ, аказалася рэальнай.
Пракуратура Бэльгіі вылучыла Салаху Абдэсламу і ягоным меркаваным саўдзельнікам афіцыйныя абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычнага акту і забойстве, а таксама ў дачыненьні да дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.
У Бабруйску працягваецца судовы працэс у справе экс-кіраўніка мясцовага мясакамбінату Андрэя Ісайчанкі. Ён абвінавачваецца ў нанясеньні шкоды прадпрыемству ў памеры 33 мільярды рублёў.
Як паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Эгіпту, 13 паліцэйскіх загінулі падчас нападу на кантрольна-прапускны пункт каля гораду Эль-Арыш на Сінайскай паўвысьпе. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».
Рух салідарнасьці «Разам» запрашае 20 сакавіка на ўрачыстую вечарыну, прысьвечаную 10-годзьдзю падзеям на Плошчы Каліноўскага.
23 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік. Рашэньне ўхваленае адпаведнай пастановай Савету міністраў № 214. За сваю «добраахвотную» працу работнікі дзяржсэктару не атрымаюць ні рубля, а ўсе грошы пойдуць у казну.
Сёньня каталікі Беларусі адзначаюць Вербную (пальмавую) нядзелю. Вербніца — хрысьціянскае вясновае сьвята ўваходу Ісуса ў Ерусалім.
Першы намесьнік кіраўніка МНС Расеі Ўладзімер Сьцяпанаў на брыфінгу ў Маскве паведаміў, што пошукава-выратавальныя працы на месцы крушэньня блізу Растова-на-Доне пасажырскага самалёту Boeing кампаніі FlyDubai скончыліся.
Са Свабодай на край сьвету з Аляксандрам Гойшыкам.
У акупаваным Расеяй Крыме вярнуліся да графіку адключэньня электраэнэргіі, які апошні раз быў уведзены ўзімку — «тры гадзіны праз тры».
На інтэрнэт-пляцоўцы https://petitions.by/, дзе даецца магчымасьць рэалізаваць сваё права на кіраваньне працэсамі праз звароты ў дзяржаўныя органы, зьмешчаная пэтыцыя ў Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму ад імя інвалідаў-вазочнікаў.
Але змагацца даводзіцца ня толькі супраць аблікаў у касе ці гандлю пратэрмінаванымі прадуктамі.
19 сакавіка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў дакумэнт з аддзелу прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Менску аб тым, што на яго распачатая вытворчасьць ад прымусовым спагнаньні 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў штрафу.
Актывісты руху «За свабоду» ўсталявалі на Кастрычніцкай плошчы намёт у гонар дзесяцігодзьдзя падзеяў Плошчы-2006.
Рэспубліканская газэта з такой назвай выходзіла некалі ў Горадні, была закрытая судом пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.
У Стамбуле ў суботу пры выбуху, які быў зьдзейсьнены сьмяротнікам, загінулі пяць чалавек.
«Як зьявяцца беларускамоўныя сэрыялы, то ўбачыце — людзі загаворыць па-беларуску. Калі б былі запатрабаваныя такія сэрыялы, то дзясяткі нашых папулярных пісьменьнікаў узяліся б пісаць сцэнары да іх», — лічыць Лявон Баршчэўскі.
На пасажырскім самалёце, які разьбіўся ўначы ў Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку, знаходзіліся 8 украінцаў. Усе яны загінулі.
Прафэсійны музыка Арцём Фрэнкель запачаткаваў у менскай Школе сучаснага вакальнага мастацтва Веранікі Яноўскай курс рытмікі, якога дасюль ня маюць у раскладзе профільныя адукацыйныя ўстановы ў Беларусі.
Змагару з фальшаваньнем выбараў, былому міліцыянту Мікалаю Казлову адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы супроць тых, хто яго зьбіваў і спрабаваў абрабаваць у перадапошні дзень выбараў 10 кастрычніка 2015 году.
Сёньня ўначы ў Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку разьбіўся пасажырскі «Боінг-378», які рухаўся рэйсам з Дубая. У выніку катастрофы загінулі 62 чалавекі — усе, хто ляцелі на гэтым самалёце.
Гіда Вэстэрвэле прыяжджаў у Беларусь з надзеяй на дыялёг Эўразьвязу з рэжымам Лукашэнкі. Але нечакана для яго дыялёг быў перарваны новымі рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасьці.
Пра тое, чаму ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка ўжо перамагла, разважае расейскі пісьменьнік Уладзімір Вайновіч.
Зона адчужэньня вакол Чарнобыльскай атамнай станцыі — нежылая ўжо 30 гадоў.
Нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам не дазволіў шэрагу заяўнікам з-за наяўнасьці парушэньняў заканадаўства аб масавых акцыях быць арганізатарамі мітынгу і шэсьця 25 сакавіка, беларуская дэмакратычная апазыцыя сьвяткуе Дзень Волі разам.
Міліцыя райцэнтру Акцябрскі сьцьвярджае, што ня мае тэхнічнай магчымасьці выявіць, хто ў сацыяльнай сетцы пагражае мясцовым грамадзкім актывістам гвалтам ды абражае іх, называючы «шайкай тэрарыстаў».
Дзіцячы рэаніматоляг Андрэй Вітушка абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Прагнастычныя фактары і прафіляктыка ўнутрашлуначкавых крывазьліцьцяў у неданошаных з масай цела менш за 1500 грам пры нараджэньні».
Суаўтарка падручніка беларускай мовы для японцаў Тацяна Рамза навучыла сотню замежнікаў размаўляць па-беларуску. А японка Сіёры Кіёсава пад яе кіраўніцтвам засвоіла беларускую за тры месяцы.
Яны кажуць, што новаўвядзеньне дублюе сыстэму, якая ўжо існуе, а выдаткі на гэта празьмерна вялікія. У падатковай інспэкцыі з гэтым не пагаджаюцца.
19 сакавіка з 20:30 да 21:30 на адну гадзіну людзей заклікаюць выключыць сьвятло і іншыя не жыцьцёва важныя электрапрыборы. Як будуць адзначаць «Гадзіну Зямлі» ў Беларусі, высьветліла Свабода.
Загрузіць яшчэ