Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вікторыя Азаранка перамагла Сэрэну Ўільямс у Індыян-Уэлсе


Вікторыя Азаранка перамагла Сэрэну Ўільямс у Індыян-Уэлсе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:35 0:00

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла 20 сакавіка першую ракетку сьвету Сэрэну Ўільямс у фінале турніру ў Індыян-Уэлсе (Каліфорнія, ЗША) зь лікам 6:4, 6:4.

Як адзначае Reuters, «заўважна эмацыйная» Азаранка здабыла перамогу менш чым за 90 хвілінаў «на вачох зьдзіўленага натоўпу». Уільямс была настолькі засмучаная гульнёй, што зламала цягам яе дзьве ракеткі.

Гэта чацьвёртая перамога Азаранкі над Уільямс пры 17 паразах (і завяршэньне сэрыі зь пяці паразаў) і 19-ты тытул Азаранкі (другі за гэты год). Пакуль Азаранка знаходзіцца на 15-м месцы ва ўсясьветным рэйтынгу, але на наступным тыдні мае вярнуцца ў топ-10.

«Я адчувала сябе цудоўна, я вельмі радая таму, як працавала цягам тыдню, — распавядала Азаранка на прэс-канфэрэнцыі пасьля гульні. — Гуляць шэсьць матчаў на высокім узроўні — гэта паказвае мне, што ўся цяжкая праца акупаецца, і гэта толькі болей матывуе мяне самаўдасканальвацца, і я зь нецярпеньнем чакаю, што будзе далей».

Уільямс жа павіншавала Азаранку і сказала, што была радая згуляць зь ёй у фінале ды атрымала ад таго асалоду.

Прызавы фонд турніру ў Індыян-Уэлсе складае 6 млн даляраў. Турнір праводзіцца на цьвёрдым пакрыцьці і адносіцца да прэм’ер-турніраў WTA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG