Лідэр, які не ўпусьціў дзьве магчымасьці — вывезьці ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі і дэ-юрэ канстатаваць, што Савецкі Саюз спыніў сваё існаваньне. Старшыня Вярхоўнага Савету, якому дагэтуль помсьціць Аляксандар Лукашэнка. Гістарычная постаць, якая ўвасабляе сабой іншую Беларусь.