Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На борце «Боінга», які разьбіўся ў Растове-на-Доне, беларусаў не было, — МЗС


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сёньня ўначы ў Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку разьбіўся пасажырскі «Боінг-378», які рухаўся рэйсам з Дубая. У выніку катастрофы загінулі 62 чалавекі — усе, хто ляцелі на гэтым самалёце.

Зь іх — 55 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу. Сярод пасажыраў было 5 замежных грамадзянаў, але беларусаў сярод іх не было, сьцьвярджаюць у беларускім МЗС.

«Паводле атрыманай амбасадай Беларусі ў ААЭ інфармацыі авіякампаніі Flydubai, грамадзянаў Беларусі на борце самалёта, які разьбіўся пад Растовам, не было», — паведамляецца ў афіцыйным твітэр-акаўнце МЗС Беларусі.

МНС Расеі ўжо апублікавала сьпіс пасажыраў і экіпажу.

Паводле папярэдніх паведамленьняў, самалёт авіякампаніі FlyDubai заходзіў на пасадку рана раніцай у неспрыяльных умовах надвор’я. Пры ўдары аб зямлю адбылося ўзгараньне.

Прадстаўнікі расейскіх уладаў заявілі, што на дадзены момант разглядаюць дзьве вэрсіі крушэньня «Боінга» — памылка пілёта і дрэнныя мэтэаўмовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG