Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У авіякатастрофе ў Растове-на-Доне загінула 8 грамадзянаў Украіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На пасажырскім самалёце, які разьбіўся ўначы ў Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку, знаходзіліся 8 украінцаў. Усе яны загінулі.

«Паводле апошніх зьвестак, у выніку крушэньня загінула 8 грамадзянаў Украіны, такая апошняя інфармацыя прыйшла ад экстраных службаў», — заявілі ў Генэральным консульстве Ўкраіны ў Растове-на-Доне, піша УНІАН.

Усяго ў выніку катастрофы загінулі 62 чалавекі — усе, хто ляцелі на гэтым самалёце (55 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу). Беларусаў сярод іх не было, заяўляюць у МЗС.

Паводле папярэдніх паведамленьняў, самалёт авіякампаніі FlyDubai заходзіў на пасадку рана раніцай у неспрыяльных умовах надвор’я. Пры ўдары аб зямлю адбылося ўзгараньне.

Паводле інфармацыі авіякампаніі FlyDubai, на борце таксама знаходзіліся два грамадзяніна Індыі і адзін грамадзянін Узбэкістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG