Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Растове-на-Доне разьбіўся пасажырскі «Боінг» кампаніі FlyDubai


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку разьбіўся пасажырскі «Боінг-378», які рухаўся рэйсам з Дубая, перадаюць агенцтвы са спасылкай на Паўднёвы рэгіянальны цэнтар МНС.

Па папярэдніх дадзеных, на борце знаходзіліся 55 чалавек, усе яны загінулі, паведамілі ў ведамстве.

Інтэрфакс са спасылкай на авіядыспэтчарскія службы паведамляе, што прычынай крушэньня маглі стаць кепскія мэтэаўмовы.

ТАСС са спасылкай на крыніцы ў аэрапорце паведамляе, што аэрапорт Растова-на-Доне ў сувязі з авіякатастрофай зачынены да 06:00.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG