Расейская імпэрыя, гвалт над людзьмі, кроў, вайна, Нобэлеўская прэмія, расейскае тэлебачаньне. На гэтыя і іншыя тэмы разважала беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч на сваёй першай сустрэчы з чытачамі ў Бэрліне пасьля прысуджэньня ёй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.