Масавае ня мусіць паглынаць тыя пляцоўкі, дзе жыве элітарнае – у літаратуры, у СМІ, у культуры ў цэлым. Інакш непазьбежна выходзіць прафанацыя.
Я шчыра дараваў бы яму абодва свае закіды, калі б тая вэрсія затрыманьня Чыжа, што была агучаная старшынём КДБ, аказалася рэальнай.
Пракуратура Бэльгіі вылучыла Салаху Абдэсламу і ягоным меркаваным саўдзельнікам афіцыйныя абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычнага акту і забойстве, а таксама ў дачыненьні да дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.
У Бабруйску працягваецца судовы працэс у справе экс-кіраўніка мясцовага мясакамбінату Андрэя Ісайчанкі. Ён абвінавачваецца ў нанясеньні шкоды прадпрыемству ў памеры 33 мільярды рублёў.
Як паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Эгіпту, 13 паліцэйскіх загінулі падчас нападу на кантрольна-прапускны пункт каля гораду Эль-Арыш на Сінайскай паўвысьпе. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».
Рух салідарнасьці «Разам» запрашае 20 сакавіка на ўрачыстую вечарыну, прысьвечаную 10-годзьдзю падзеям на Плошчы Каліноўскага.
23 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік. Рашэньне ўхваленае адпаведнай пастановай Савету міністраў № 214. За сваю «добраахвотную» працу работнікі дзяржсэктару не атрымаюць ні рубля, а ўсе грошы пойдуць у казну.
Сёньня каталікі Беларусі адзначаюць Вербную (пальмавую) нядзелю. Вербніца — хрысьціянскае вясновае сьвята ўваходу Ісуса ў Ерусалім.
Першы намесьнік кіраўніка МНС Расеі Ўладзімер Сьцяпанаў на брыфінгу ў Маскве паведаміў, што пошукава-выратавальныя працы на месцы крушэньня блізу Растова-на-Доне пасажырскага самалёту Boeing кампаніі FlyDubai скончыліся.
Са Свабодай на край сьвету з Аляксандрам Гойшыкам.
У акупаваным Расеяй Крыме вярнуліся да графіку адключэньня электраэнэргіі, які апошні раз быў уведзены ўзімку — «тры гадзіны праз тры».
На інтэрнэт-пляцоўцы https://petitions.by/, дзе даецца магчымасьць рэалізаваць сваё права на кіраваньне працэсамі праз звароты ў дзяржаўныя органы, зьмешчаная пэтыцыя ў Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму ад імя інвалідаў-вазочнікаў.
Але змагацца даводзіцца ня толькі супраць аблікаў у касе ці гандлю пратэрмінаванымі прадуктамі.
19 сакавіка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў дакумэнт з аддзелу прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Менску аб тым, што на яго распачатая вытворчасьць ад прымусовым спагнаньні 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў штрафу.
Актывісты руху «За свабоду» ўсталявалі на Кастрычніцкай плошчы намёт у гонар дзесяцігодзьдзя падзеяў Плошчы-2006.
Рэспубліканская газэта з такой назвай выходзіла некалі ў Горадні, была закрытая судом пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.
У Стамбуле ў суботу пры выбуху, які быў зьдзейсьнены сьмяротнікам, загінулі пяць чалавек.
«Як зьявяцца беларускамоўныя сэрыялы, то ўбачыце — людзі загаворыць па-беларуску. Калі б былі запатрабаваныя такія сэрыялы, то дзясяткі нашых папулярных пісьменьнікаў узяліся б пісаць сцэнары да іх», — лічыць Лявон Баршчэўскі.
На пасажырскім самалёце, які разьбіўся ўначы ў Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку, знаходзіліся 8 украінцаў. Усе яны загінулі.
Прафэсійны музыка Арцём Фрэнкель запачаткаваў у менскай Школе сучаснага вакальнага мастацтва Веранікі Яноўскай курс рытмікі, якога дасюль ня маюць у раскладзе профільныя адукацыйныя ўстановы ў Беларусі.
Змагару з фальшаваньнем выбараў, былому міліцыянту Мікалаю Казлову адмовілі ў завядзеньні крымінальнай справы супроць тых, хто яго зьбіваў і спрабаваў абрабаваць у перадапошні дзень выбараў 10 кастрычніка 2015 году.
Сёньня ўначы ў Растове-на-Доне пры заходзе на пасадку разьбіўся пасажырскі «Боінг-378», які рухаўся рэйсам з Дубая. У выніку катастрофы загінулі 62 чалавекі — усе, хто ляцелі на гэтым самалёце.
Гіда Вэстэрвэле прыяжджаў у Беларусь з надзеяй на дыялёг Эўразьвязу з рэжымам Лукашэнкі. Але нечакана для яго дыялёг быў перарваны новымі рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасьці.
Пра тое, чаму ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка ўжо перамагла, разважае расейскі пісьменьнік Уладзімір Вайновіч.
Зона адчужэньня вакол Чарнобыльскай атамнай станцыі — нежылая ўжо 30 гадоў.
Нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам не дазволіў шэрагу заяўнікам з-за наяўнасьці парушэньняў заканадаўства аб масавых акцыях быць арганізатарамі мітынгу і шэсьця 25 сакавіка, беларуская дэмакратычная апазыцыя сьвяткуе Дзень Волі разам.
Міліцыя райцэнтру Акцябрскі сьцьвярджае, што ня мае тэхнічнай магчымасьці выявіць, хто ў сацыяльнай сетцы пагражае мясцовым грамадзкім актывістам гвалтам ды абражае іх, называючы «шайкай тэрарыстаў».
Дзіцячы рэаніматоляг Андрэй Вітушка абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Прагнастычныя фактары і прафіляктыка ўнутрашлуначкавых крывазьліцьцяў у неданошаных з масай цела менш за 1500 грам пры нараджэньні».
Суаўтарка падручніка беларускай мовы для японцаў Тацяна Рамза навучыла сотню замежнікаў размаўляць па-беларуску. А японка Сіёры Кіёсава пад яе кіраўніцтвам засвоіла беларускую за тры месяцы.
Яны кажуць, што новаўвядзеньне дублюе сыстэму, якая ўжо існуе, а выдаткі на гэта празьмерна вялікія. У падатковай інспэкцыі з гэтым не пагаджаюцца.
19 сакавіка з 20:30 да 21:30 на адну гадзіну людзей заклікаюць выключыць сьвятло і іншыя не жыцьцёва важныя электрапрыборы. Як будуць адзначаць «Гадзіну Зямлі» ў Беларусі, высьветліла Свабода.
Прычыны сьмерці Вэстэрвэле афіцыйна пакуль не абвешчаныя.
Як беларуская міліцыя штрафуе агента Сьміта, вампіра Разіэля і Чорнага Грома.
Мастак Аляксей Панцюк-Жукоўскі, які намаляваў карціны з Аляксандрам і Мікалаем Лукашэнкамі, Машэравым і Міндоўгам, даў інтэрвію Свабодзе.
На модным небасьхіле Беларусі зазьзяла новая зорка — 24-гадовая мадэль Ангеліна Уэльская. Дзяўчыну ўжо сёньня можна пабачыць на рэклямных білбордах, яна выходзіць на подыюм у суправаджэньні амбасадара Італіі, пазіруе ў бялізьне.
Апэляцыйная інстанцыя Менгарсуду не задаволіла скаргі «графіцістаў» Вадзіма Жаромскага, Максіма Пякарскага і Вячаслава Касінерава.
7 лістапада 1990 году Валер Сядоў усталяваў на помнік Леніну крыж з зэкаўскай душагрэйкай і калючым дротам, а пасьля 32 дні галадаў на «Валадарцы».
2 красавіка, у Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі, актывісты мяркуюць выйсьці з плякатамі і сьцягамі да Расейскай амбасады.
У анэксаваным Крыме 17 сакавіка пачаўся судовы працэс па справе аб забароне Мэджлісу.
Любая ідэалёгія ў наш час патрэбная выключна для таго, каб засланіць сабой прынцыпы свабоды, роўнасьці і братэрства.
Ініцыятыва адзначыць хоць «някруглую», але гістарычную дату, сыходзіла ад «краязнаўчай супольнасьці».
У 2014 годзе Фралова была арганізатарам акцыі пратэсту супраць рэформы ў галіне аховы здароўя.
Чытачы Свабоды папрасілі відэаблогера Кацю Казлоўскую патлумачыць сваю пазыцыю што да палітыкі і бел-чырвона-белага сьцяга, а таксама пракамэнтавалі яе відэа, якія яна здымае на расейскай і беларускай мовах.
«Мы спадзяваліся, што стануць заводы і спыняць заняткі ўнівэрсытэты. Мы рыхтавалі сваіх актывістаў на прадпрыемствах і ў ВНУ».
Уладзімір Прытула, кіраўнік праекту Радыё Свабода «Крым. Рэаліі», перад пачаткам курортнага сэзону дзеліцца сваім поглядам зь беларусамі:
На Дзень Волі 1996 году ў Менску на сьнег на праспэкце Скарыны пралілася кроў мірных дэманстрантаў.
Баранавіцкаму актывісту, прадпрымальніку Міколу Чарнавусу забаранілі зладзіць мітынг. Ён падаваў заяўку на прабежку трушком з плякатам у парку.
Адмовіўшыся ад чалавечага імя, сьцерхі адмаўляюцца і ад чалавечае маралі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» далучыўся да агульнаэўрапейскага Тыдня супраць расізму, мерапрыемствы якога праходзяць у Беларусі з 12 па 21 сакавіка.
«Яны ўсё ж вымусілі дачку павесіць піянэрскую анучку з камунісцкімі колерамі сабе на шыю», — у піянэрах па афіцыйных зьвестках 4 зь 10 дзяцей адпаведнага ўзросту, у акцябратах — да 9 зь 10.
Загрузіць яшчэ