Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завершаныя пошукавыя працы на месцы падзеньня «Боінга» пад Растовам


На месцы крушэньня самалёту Boeing кампаніі FlyDubai, 19 сакавіка 2016 году
На месцы крушэньня самалёту Boeing кампаніі FlyDubai, 19 сакавіка 2016 году

Першы намесьнік кіраўніка Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі Ўладзімер Сьцяпанаў на брыфінгу ў Маскве паведаміў, што пошукава-выратавальныя працы на месцы крушэньня блізу Растова-на-Доне пасажырскага самалёту Boeing кампаніі FlyDubai скончыліся.

Ён адзначыў, што ведамства акажа ўсю неабходную дапамогу Сьледчаму камітэту і прадстаўнікам кампаніі Boeing у справе вывучэньня частак самалёту для вызначэньня прычынаў крушэньня. Апроч таго, пачынаецца працэдура апазнаньня целаў загінулых і збор ДНК-матэрыялаў. Мэдыкі і псыхолягі аказваюць псыхалягічную дапамогу сваякам і працуюць з пасажырамі аб’яднаных рэйсаў, перанакіраваных у Краснадар і Мінэральныя Воды.

У расейскім МНС удакладнілі, што выратавальнікі паўторна праверылі месца трагедыі на плошчы 11 тысяч квадратных мэтраў у пошуках фрагмэнтаў целаў загінулых і асабістых рэчаў. У пошукавых працах былі задзейнічаныя больш за 700 выратавальнікаў.

19 сакавіка самалёт Boeing 737-800 авіякампаніі FlyDubai ня змог прызямліцца ў аэрапорце Растова і сьпікіраваў блізу ўзьлётна-пасадачнай паласы. На борце былі 62 чалавекі — 55 пасажыраў і 7 чальцоў экіпажу. Усе загінулі. Пераважная большасьць пасажыраў — расейцы, але таксама былі грамадзяне Ўкраіны, Індыі і Ўзбэкістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG