Ляўрэатам конкурсу ведаў аб Расеі абяцалі паездку ў гэтую краіну, але польскія пэдагогі не былі папярэджаныя, што дзеці паедуць у Крым.
Такім чынам Заграб прадэманстраваў гатоўнасьць урэгуляваць спрэчку аб уцекачах, які на гэтым тыдні перарос у гандлёвую вайну з Бялградам.
Аляксей Маркулевіч зь Берасьцейшчыны зьехаў ваяваць за «ДНР». Сястра Вераніка кажа, што ні яна, ні маці не маглі адгаварыць Аляксея ад гэтага.
У Палацы мастацтва ў Менску адбылася цырымонія разьвітаньня з палітыкам, палітолягам, навукоўцам і журналістам Аляксеем Каралём.
Унікальны комплекс верхавых балот «Ельня» ў Мёрскім раёне наведалі амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл і часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд з жонкай.
«Адзіноце прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіміра Ўладзіміравіча Пуціна на саміце „Вялікай васьмёркі“ прысьвячаецца».
Намесьніца старшыні ТБШ кажа пра розьніцу паміж ідэалёгіяй і каштоўнасьцямі і пра тое, якіх рэформаў патрабуе адукацыя, каб Беларусь не ператварылася ў Прыднястроўе.
Пасьля сустрэчы Ангелы Мэркель і кіраўнікоў фэдэральных зямель выпрацавана рашэньне аб падзеле выдаткаў на ўтрыманьне ўцекачоў. Фэдэральны бюджэт амаль удвая павялічыць выдаткі на падтрымку рэгіёнаў.
Яны будуць экстрадзіраваны ў Расею. Паміж дзьвюма краінамі існуе спрошчаная працэдура выдачы асобаў, якія расшукваюцца.
У шырокі пракат фільм выйдзе 1 кастрычніка з узроставым абмежаваньнем 16+. Беларускі блокбастар будзе дэманстравацца ў кінатэатрах «Масква» і «Беларусь», па тры сэансы на дзень.
У менскім Палацы мастацтваў ад 14.00 да 15.30 пройдзе разьвітаньне з рэдактарам недзяржаўнай газэты «Новы час» Аляксеем Каралём.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з брытанскім сьпеваком Элтанам Джонам і паабяцаў сустрэцца з музыкам, падае Бі-Бі-Сі словы прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова.
Сьледчыя дадуць ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі 18 верасьня беспрацоўнага на станцыі менскага мэтро «Уручча».
Разьвітаньне з Аляксеем Каралём адбудзецца 25 верасьня з 14:00 да 15:30 у менскім Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова, 3.
Падставай для звальненьня Рыгора Грыка стаў прагул, які быццам бы меў месца на мінулым тыдні.
Паводле аднаго з абвінавачаных па «справе графіцістаў» Максіма Пякарскага, Сьледчы камітэт працягвае расьсьледаваньне, справу не зачынілі. На мінулым тыдні ён зноў быў на допыце. Максім Пякарскі заявіў, што графіцісты не прызнаюць сваёй віны ў хуліганстве.
Гэтым разам – пра словы, пачуўшы якія, яшчэ тры дзесяцігодзьдзі таму сотні мільёнаў людзей мусілі дэманстраваць ляяльнасьць і захапленьне. Піша Вінцук Вячорка
24 верасьня ў Менску ў пераходзе каля Камароўскага рынку зьявілася графіці: міліцыянт цягне за нагу чалавека па прыступках. Пазьней графіці замалявалі.
Ахвярамі цісканіны падчас хаджу ў Савудаўскай Арабіі сталі, паводле апошніх зьвестак, ня менш за 717 чалавек, больш за 800 — траўмаваныя.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконнасьці ў пракуратуры і судах» правялі несанкцыянаваны пікет супраць адпісак чыноўнікаў дзяржаўных адміністрацыйных устаноў, праваахоўных органаў, судоў і пракуратуры.
Абаронцы прыроды і змагары з браканьерамі з «Экалягічнай вахты Сахаліну», якіх 18 верасьня прызналі «замежнымі агентамі», вырашылі вярнуць грошы Фонду Леанарда Ды Капрыё, атрыманыя на захаваньне заказьніка «Ўсходні».
Радыё Свабода знайшло раней невядомы аўдыёзапіс песьні Ўладзімера Высоцкага "Райскія яблыкі".
На здымках прыезду ў Менск Філіпа Кіркорава здарыўся канфлікт паміж фатографам TUT.BY і апэратарам «Белтэлерадыёкампаніі».
Сябры-знаёмыя распавядаюць, што ў іх на працы ў курылках з Украіны пераключыліся на ўцекачоў з Сірыі ў Эўропу. «Гнаць іх трэба, яны ж там усё разьнясуць, дармаеды, колькі там сярод іх ісламістаў?»
Адмыслоўца экалягічнага турызму Алена Селях. Найбольш яе цікавіць жывёльны сьвет. Асаблівую сымпатыю выяўляе да ваўкоў, якіх гадуе, зь якімі сябруе, якіх песьціць.
Краму зачынілі, тэрмінова прыехала міліцыя і хуткая дапамога.
Былога Дэпутата Галічыя падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, яму пагражае ад 12 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Лідэры Эўразьвязу ўзгаднілі ўначы 24 верасьня прадстаўленьне мільярда эўра на падтрымку сырыйцаў у лягерах уцекачоў у Турэччыне, Ярданіі і Лібане.
Дагэтуль тут няма крамаў, асфальтаваных дарогаў, а на каналізацыю ад жыхароў патрабуюць па 17 мільёнаў рублёў.
Гарадзкія ўлады Гомеля пашыраюць вуліцу Кірава да такой ступені, што праезная частка апынаецца пад самымі вокнамі жылых дамоў.
У праўрадавай моладзевай арганізацыі адмаўляюць сваю датычнасьць да лістоў, якія ў інтэрнэце былі ўспрынятыя як сьведчаньне існаваньня «беларускай фабрыкі троляў». Але падобна, што інтэрнэт-тролі, скіраваныя на беларускія сайты, існуюць.
Як паведамляе CNN, незадаволеныя мігранты сабраліся на акцыю пратэсту ва ўругвайскай сталіцы, Мантэвідэа, перад будынкам прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Сярод удзельнікаў урачыстай цырымоніі адкрыцьця — прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, прэзыдэнты Турцыі і Казахстану Рэджэп Эрдаган і Нурсултан Назарбаеў, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас і іншыя палітыкі з мусульманскіх краінаў.
«Беларусы, якія там знаходзяцца, кажуць, што ваююць ва Ўкраіне за Беларусь», — тлумачыць Дзьмітры Шчыгельскі.
Літва і Беларусь займаюць першыя месцы ў Эўропе паводле колькасьці самагубстваў, Расея — па курэньні, паведамляе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.
Штодня ў сацыяльнай сетцы публікуецца больш за 80 мільёнаў фатаграфіяў.
Манапаліст таксама дазволіў плаціць за Wi-Fi банкаўскай карткай. Але каб скарыстацца паслугай, трэба прадставіць пашпартныя зьвесткі.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла рэзалюцыю з патрабаваньнем вызваленьня ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі і заклікала міжнародную супольнасьць рашуча падтрымаць намаганьні па вызваленьні украінцаў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў турмах Расеі.
У Беларусь прыходзіць сусьветны цыгарны брэнд «Bespoke», які бачыць краіну як ціхае месца ў цэнтры Эўропы.
У сацыяльных сетках і на старонцы Народнае назіраньне за выбарамі апублікаваныя скрышоты электроннай перапіскі паміж Віцебскім абласным камітэтам БРСМ і меркаваным супрацоўнікам гэтай арганізацыі.
«Я ніколі ў жыцьці не страляла па бяззбройных людзях. Я салдат, а не забойца. Наводчыкам артылерыі я ніколі не была, я служыла ў авіяцыі, а не ў артылерыі», — заявіла Саўчанка ў судзе.
20 верасьня сябры Васіля Парфянкова, параненага ў зоне АТА тыдзень таму, наведалі яго ў Адэскім вайсковым шпіталі.
Былы супрацоўнік расейскай вайсковай выведкі (ГРУ) Генадзь Краўцоў прызнаны вінаватым у здрадзе за спробу знайсьці працу ў замежнай кампаніі.
Маленства прыпала на самы разгар халоднай вайны. Неба ў Мачулішчах увесь час раўло, самалёты ляталі ў тры зьмены.
Дваццацігадовым настаўнікам Гудзевіцкай школы ён вырабіў улёткі з заклікам «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» і раскідаў іх зь цягніка па шляху ў Менск.
Гарадзкі суд у Данецку (Растоўская вобласьць Расеі) 22 верасьня пачынае разглядаць па сутнасьці справу ў дачыненьні да грамадзянкі Украіны, лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе.
У Горадні валянтэры праводзяць акцыю ў межах «Гуманітарнага маршруту Беларусь-АТА». Гуманітарны груз мае накіравацца ў Чарнігаў, прызначаны ён для ўцекачоў з Данбасу.
Лёгкаатлетка Аліна Талай — пра віды на Рыё-дэ-Жанэйра, свабодалюбны «Харлей» і шлях да беларускамоўнасьці.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Загрузіць яшчэ