Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ затрымаў судовых чыноўнікаў з Расеі


Яны будуць экстрадзіраваны ў Расею. Паміж дзьвюма краінамі існуе спрошчаная працэдура выдачы асобаў, якія расшукваюцца.

У Беларусі затрыманыя экс-начальнік упраўленьня па Маскоўскай вобласьці судовага дэпартамэнту пры Вярхоўным судзе РФ Валеры Кузьміч і яго намесьнік па фінансах Яўген Цітоў, якія былі ў міжнародным вышуку.

Пра гэта паведамляе «Коммерсант».

Чыноўнікаў абвінавачваюць у маштабных крадзяжах бюджэтных сродкаў, якія выдзяляліся на аплату паслуг перакладчыкаў. Шкода ацэньваецца ў 1,4 млрд. расейскіх рублёў. Сьляды выкрадзеных сродкаў былі выяўленыя ў Сынгапуры і на Кіпры.

Паводле «Коммерсанта», Валерыя Кузьміча і Яўгена Цітова затрымалі супрацоўнікі беларускага КДБ практычна адразу пасьля перасячэньня мяжы. Мабільныя тэлефоны, якімі карысталіся былыя чыноўнікі, праслухоўваліся расейскімі спэцслужбамі. Калі апошнім стала вядома пра тое, што Кузьміч і Цітоў маюць намер прыехаць для сустрэчы са сваякамі ў Беларусь, ФСБ паведаміла пра гэта ў беларускі КДБ. Паводле некаторых зьвестак, Валеры Кузьміч і Яўген Цітоў прыбылі ў Беларусь з Італіі, дзе жылі апошнім часам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG