Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне арыштавалі дэпутата зь Севастопаля, які галасаваў за анэксію Крыму Расеяй


Былога Дэпутата Галічыя падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, яму пагражае ад 12 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Пячэрскі раённы суд Кіева абраў меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай былому дэпутату гарадзкой рады Севастопаля Ўладзімеру Галічыю, які быў затрыманы ўкраінскімі памежнікамі на прапускным пункце «Каланчак» ў Херсонскай вобласьці.

Такое рашэньне было прынятае позна ўвечары 23 верасьня, паведамляе намесьнік пракурора Аўтаномнай рэспублікі Крым пры Генпракуратуры Ўкраіны Назар Халадніцкі.

Паводле яго інфармацыі, былога дэпутата арыштавалі на 2 месяцы.

Камэнтароў самога экс-дэпутата і яго адваката пакуль няма.

Генэральная пракуратура Ўкраіны паведаміла 23 верасьня, што затрыманага на ўезьдзе ў Крым экс-дэпутата гарадзкой рады Севастопаля Ўладзімера Галічыя падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Яму пагражае ад 12 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Украінскія памежнікі затрымалі Галічыя ў пункце пропуску «Каланчак» у Херсонскай вобласьці 22 верасьня. Паводле інфармацыі севастопальскіх СМІ, Уладзімер Галічый галасаваў «за ўваходжаньне Севастопаля ў склад Расеі».

У красавіку 2015 году на адміністрацыйнай мяжы з Крымам затрымалі экс-дэпутата Вярхоўнай Рады Крыма Васіля Ганыша. Яму таксама інкрымінуюць дзяржаўную здраду. Ганыш сваёй віны не прызнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG