Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адкрылі найбольшую ў Эўропе мячэць


У Маскве пасьля маштабнай 10-гадовай рэканструкцыі адкрылі Саборную мячэць.

Сярод удзельнікаў урачыстай цырымоніі адкрыцьця — прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, прэзыдэнты Турэччыне і Казахстану Рэджэп Эрдаган і Нурсултан Назарбаеў, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас і іншыя палітыкі з мусульманскіх краінаў.

Масква падае гэтую падзею як гістарычную, якая павінна сымбалізаваць адраджэньне шматканфэсійнай Расеі.

Саборная мячэць, якая пасьля дзесяці гадоў маштабнай рэканструкцыі стала найбуйнейшай у Эўропе, адкрываецца ў Маскве напярэдадні сьвята Курбан-байрам. Яе плошча цяпер павялічылася ў 20 разоў, да 19 тысяч квадратных мэтраў, што дазваляе маліцца адначасова на шасці яе узроўнях 10 тысячам людзей. Шпілі мінарэтаў вышынёй да 78 мэтраў, як і 48-мэтровы купал, пакрыты сусальным золатам. Рэканструкцыя будынка, паводле афіцыйных зьвестак, абышлася ў 170 мільёнаў даляраў, зь якіх прыкметную частку склалі ахвяраваньні, у асноўным ад бізнэсмэна Сулеймана Керымава, а таксама з-за мяжы — ад Турэцкай Рэспублікі і ад Махмуда Абаса, які перадаў 25 тысяч даляраў «ад дзяцей Палестыны».

Іслам — другая па колькасьці вернікаў рэлігія ў Расеі. Паводле розных ацэнак, у краіне ад 15 да 23 мільёнаў мусульманаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG