Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што Чэхія павінна даць дапамогу ўцекачам з Украіны, а не з такіх «культурна аддаленых» рэгіёнаў, як Афрыка або Блізкі Ўсход.
Кіраўнік Сьледчага камітэта РФ Аляксандар Бастрыкін заявіў, што прэм'ер Украіны Арсен Яцанюк ваяваў у Чачні супраць Расеі. Інтэрнэт выбухнуў жартамі.
На дзень Беларускай вайсковай славы прыпалі 9 дзён па сьмерці «Тараса» – беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына.
Актывісты ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг, пад якім прачыталі супольную малітву каля крыжа з надпісам «Героям Аршанскай перамогі».
У сувязі зь вяртаньнем Алеся Міхалевіча ў Беларусь вытворчасьць па крымінальнай справе, у якой ён зьяўляецца фігурантам, адноўленая. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч.
Як ацэньваюць беларусы, якія ў розныя часы і ў розных абставінах сталі ўцекачамі, уцякацкі крызіс, які ахапіў краіны Эўропы?
Рэгіянальны дырэктар Радыё Свабода ў Паўднёва-Заходняй Азіі Мардо Сагом лічыць, што роля багатых арабскіх краінаў у дапамозе ўцекачам магла б быць значна большай.
Шмат хто ўспрымае бадзяг як людзей, якія толькі і робяць, што шукаюць, чым пажывіцца і што выпіць. А вось бомж, які захапляецца чытаньнем, — зьява нязвыклая.
8 верасьня ў Менску адбываецца чарговы раўнд перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч, затрыманы раніцай 8 верасьня на літоўска-беларускай мяжы, разумеў, што яго затрымаюць і, магчыма, возьмуць пад варту.
Былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікола Статкевіч кажа, што зь вялікай павагай ставіцца да Алеся Міхалевіча і вітае ягоны мужны крок — вяртаньне на радзіму.
7 верасьня каля пяці тысяч фэрмэраў з больш чым тысяччу трактароў пратэставалі ў Брусэлі супраць палітыкі санкцый Эўразьвязу ў адносінах да Расеі.
Хіба кожнаму апазыцыянэру яшчэ не зашылі мікрафончык у нагавіцы ці ў каўнер кашулі?
Сьледчы камітэт аднавіў завершанае на пачатку году расьсьледаваньне справы аб сьмерці ў менскім сьледчым ізалятары менчука Ігара Пцічкіна. Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода паведаміла маці Ігара Пцічкіна Жана.
У пляны францускага актора Жэрара Дэпардзьё не ўваходзіць атрыманьне беларускага грамадзянства.
Супрацоўнікі міліцыі ўжо выехалі на станцыю Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы па затрыманага там раніцай 8 верасьня экс-кандыдата у прэзыдэнты Алеся Міхалевіча.
Пра гэта ўдзельнік выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі паведаміў сёньня Свабодзе.
Калі Алесь Міхалевіч будзе ўзяты пад варту і адпраўлены ў СІЗА, праваабаронцы будуць лічыць яго палітвязьнем.
Супрацоўнікі КДБ абтэлефаноўваюць удзельнікаў пахаваньня ў Берасьці сябра аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алеся Чаркашына, які загінуў у Данбасе.
Памежнікі зьнялі зь цягніка кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году і вязьня Плошчы-2010 Алеся Міхалевіча і аддалі ў рукі міліцыі. Цяпер яго трымаюць у Ашмянскім РАУС.
У Адзіны валянтэрскі цэнтар у Чарнігаве шмат хто прыходзіць як на працу, кожны дзень.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і вязень Плошчы-2010, палітычны эмігрант Алесь Міхалевіч заявіў пра сваё вяртаньне ў Беларусь.
У сэрыі «Бiблiятэка Бацькаўшчыны» выйшла кніга дзеяча эміграцыі і навукоўца з ЗША доктара Янкі Запрудніка.
Не кадзіраваць, а кадаваць, не індуцыраваць, а індукаваць. Словы на -іраваць у беларускай мове – з 1937 году. Піша Вінцук Вячорка
Масавыя пратэсты ў Малдове, наладжаныя непарлямэнцкім рухам «Годнасьць і праўда», мы папрасілі пракамэнтаваць кіраўніка Кішынёўскага бюро нашага радыё Васіліў Батнару. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Дольшчыкаў-пікетоўцаў Сяргея Шунько і Леаніда Красоўскага, а таксама журналістку Кацярыну Андрэеву, пратрымаўшы каля трох гадзін у пастарунку, адпусьцілі.
Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Ксенія Авімава.
На мінулым тыдні Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра затрыманьне паводле падазрэньня ў карупцыі старшыняў Рагачоўскага і Чашніцкага райвыканкамаў. А што думаюць пра арышт кіраўніка Чашніцкага раёну Ўладзімера Булая жыхары гэтага раёну?
Экс-кандыдат у прэзыдэнты і палітычны зьняволены, нядаўна вызвалены з магілёўскай турмы Мікалай Статкевіч уключыўся ў выбарчую барацьбу і запрашае на пікет 10 верасьня а 18 гадзіне перад галоўным уваходам у ГУМ.
Падзеі ў Кішынёве — вачыма жыхаркі малдаўскай сталіцы Ганны Мазур, этнічнай беларускі, культуроляга і фотамастака. Зь ёю пагутарыў карэспандэнт Свабоды.
Радыё Свабода пагаварыла з арганізатарам прадпрымальніцкіх пратэстаў, кіраўніком суполкі баранавіцкіх украінцаў.
У суды паступае ўсё больш спраў, заведзеных паводле артыкулаў 343 і 343-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў).
Матэрыял пра нэгатыўнае стаўленьне да курсаў «Мова нанова» і вышыванак зьнялі з сайту гарадзенскай школы нумар 22 пасьля ўмяшаньня Глеба Лабадзенкі.
Магчыма — кіруючыся хрысьціянскімі каштоўнасьцямі — кожная хрысьціянская сям’я павінна ўзяць да сабе па адным мігранце. Вы з гэтым згодныя?
Палітоляг Оазу Нантой канстатуе, што ў малдаўскім грамадзтве назапасіўся вялікі пратэстны патэнцыял, але сілавы варыянт разьвіцьця падзей не прагназуецца.
Учора ўвечары на цэнтральнай плошчы Кішынёва было ўсталявана каля 30 намётаў, але да раніцы намётавы гарадок, які пратэстоўцы назвалі мястэчкам «Годнасьці і справядлівасьці», павялічыўся амаль да ста намётаў.
З кіраўніком адэскай аблдзяржадміністрацыі, былым прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі пагутарыла Алена Рыкаўцава.
Удзельнік выбарчай кампаніі па выбарах на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка пракамэнтаваў Свабодзе выказваньне старшыні ЦВК на ягоны адрас.
Канцлер Аўстрыі Вэрнэр Файман заявіў, што захады, якія дазваляюць тысячам нелегалаў бесьперашкодна перасякаць мяжу, будуць адменены.
Як беларускія заўзятары вярталіся ў Беларусь пасьля матчу нацыянальных зборных Беларусі і Ўкраіны ў Львове.
Два гады таму падчас капітальнага рамонту ў кватэры менскіх пэнсіянэраў Грысімавых здарыўся пажар, наступствам якога Мікалай Цімафеевіч і Соф’я Сьцяпанаўна ня могуць даць рады дагэтуль.
Бацькі затрыманага на Данбасе расейскага спэцназаўца Аляксандра Аляксандрава ўпершыню далі інтэрвію СМІ.
Аршанская суполка «Зьвяз» запрасіла гараджан на камандны турнір гульні «1514», якая прайшла ў нядзелю 6 верасьня.
Улады ФРГ паведамілі, што ацэньваюць колькасьць мігрантаў, якія прыбылі ў іх краіну ў нядзелю, прыкладна ў 10 000 чалавек. У мінулую суботу іх прыбыло 11 000.
На сайце гарадзенскай сярэдняй школы № 22 апублікаваны матэрыял пра формы і мэтады рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Горадні.
Агульная колькасьць уцекачоў, якія прыбылі ў Нямеччыну 5 і 6 верасьня, можа дасягнуць 17 тысяч чалавек, цытуе Deutsche Welle нямецкую фэдэральную паліцыю.
Сёньня ў Менску актывісты Маладога Фронту адзначылі 18-годзьдзе арганізацыі. На мерапрыемства ў Сядзібе БНФ сабраліся цяперашнія і былыя актывісты, журналісты і сябры.
Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Бузоўскі ў Шчучыне падчас правядзеньня Дня беларускага пісьменства,
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Партыя БНФ і Камітэт салідарнасьці з Украінай, а ўдзел прымуць палітолягі, музыкі, сьветары.
Амэрыканскі інфарматар Эдвард Сноўдэн, які атрымаў нарвэскую прэмію імя пісьменьніка і гуманіста Бьёрнстьернэ Бьёрнсана, на цырымоніі ўзнагароджаньня раскрытыкаваў спробы расейскіх уладаў кантраляваць інтэрнэт і сказаў, што апынуўся ў Расеі не зусім па сваёй волі.
Загрузіць яшчэ