Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады Фронт» адзначыў 18-годзьдзе байкамі і пірагамі ФОТА


Сёньня ў Менску актывісты Маладога Фронту адзначылі 18-годзьдзе арганізацыі. На мерапрыемства ў Сядзібе БНФ сабраліся цяперашнія і былыя актывісты, журналісты і сябры.

Распачалося мерапрыемства з выкананьня гімну «Магутны Божа». Вёў імпрэзу Зьміцер Дашкевіч, ён распавёў, што зьбіраецца выдаць кнігу з байкамі пра жыцьцё арганізацыі. Павал Севярынец прапанаваў першую гісторыю для кнігі — пра актывіста Яўгена Скочку, якога Севярынец назваў легендарнай асобай МФ.

Іншыя «вэтэраны»-маладафронтаўцы падзяліліся сваімі ўспамінамі з жыцьця арганізацыі

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі фотакадры з акцыяў «Маладога Фронту» розных гадоў. У якасьці сьвяточнага пачастунку — беларускія пірагі, выпечаныя, як сказаў Дашкевіч, «любымі маладафронтаўкамі».

6 верасьня 1997 года адбыўся Ўстаноўчы зьезд Маладога Фронту — а неўзабаве, 12-га верасьня 2015-га, адбудзецца 9-ы Адкрыты зьезд МФ.

  • 16x9 Image

    Франак Вячорка

    Франак Вячорка — журналіст, рэдактар новых мэдыяў Радыё Свабода. Нарадзіўся ў 1988 у Менску. Першы ляўрэат Стыпэндыі Вацлава Гаўла (2011), цяпер навучаецца ў магістратуры American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме «Міжнародная камунікацыя».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG