Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Дзень Беларускай Вайсковай Славы ў Менску абмяркуюць пагрозы «Русского мира»


Карыкатура
Карыкатура

8 верасьня 2015, у Дзень Беларускай Вайсковай Славы і гадавіны пераможнай гістарычнай бітвы пад Воршай, на сядзібе партыі БНФ распачынаеццца сэрыя круглых сталоў і канфэрэнцый: «Рускі сьвет як надзённая пагроза сучаснай Беларусі».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Партыя БНФ і Камітэт салідарнасьці з Украінай, а ўдзел возьмуць палітолягі, музыкі, сьвятары.

Андрэй Мельнікаў выступіць з прамовай «"Рускі сьвет" — рэальная пагроза нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў»; Ігар Лялькоў — «Пятая калёна» «рускага сьвету» ў Беларусі: структура; а. Леанід Акаловіч — Дзейнасьць РПЦ у Беларусі; Андрэй Паротнікаў — Парамілітарныя структуры «рускага сьвету» ў Беларусі.

Бард і заснавальнік фэсту «Аршанская бітва» Андрэй Мельнікаў прасьпявае «Аршанскую бітву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG