Як паведамляе прэсавая служба БХД, у прыватнасьці, з КДБ патэлефанавалі дэпутату мясцовага савета, сябру аргкамітэта БХД Валеру Білібуху зь Бярозаўскага раёна.
Спэцслужбаў цікавала, чаму ён 3 верасьня быў не на працоўным месцы, а ў Берасьці.
Паводле Валера Білібухі, супрацоўнікі КДБ перапісвалі нумары ўсіх аўтамабіляў, якія былі на могілках падчас пахаваньня Чаркашына. Сярод іх была і машына дэпутата.
Актывіст аргкамітэта БХД пры гэтым адзначыў, што 3 верасьня ён афіцыйна браў адпачынак за свой кошт, што зацьверджана адпаведнай пастановай кіраўніцтва прадпрыемства.