На гэтых выходных беларускі школьнік увайшоў у склад афіцыйнай дэлегацыі краіны на Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. А пазьней сфатаграфаваўся з Баракам Абамам.
Нямецкі бізнэсовец Франк Гергеродэр прызнаўся, што ў 1994 ягоную фірму ў Беларусі закрылі, бо ён не захацеў заплаціць хабар «асабістаму пасланцу» толькі што абранага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Сёньня ў Кіеве ля Міхайлаўскага манастыра стартаваў усеўкраінскі маратон «Прастора міру», мэта якога — паяднаньне людзей з розных культураў, якія жадаюць міру ва Ўкраіне.
Чытаю па-расейску загаловак – «Самыя калярытныя пэрсанажы айчыннага мэтро». Каб зразумець, якога мэтро, мне трэба прачытаць колькі сказаў. Ага, гэта расейскае мэтро.
У Гомельскім абласным судзе блізіцца да завяршэньня разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да бацькоў, якія абвінавачваюцца ў забойстве і пакіданьні ў небясьпецы сваіх малалетніх дзяцей.
Паводле дадзеных міжнародных арганізацыяў, колькасьць уцекачоў, якія сёлета прыбылі ў краіны Эўразьвязу, перавысіла паўмільёна чалавек. Як ставяцца да перасяленцаў прадстаўнікі міграцыі пачатку 1990-х — перадусім з колішніх савецкіх рэспублік?
«Ці зьбіраецеся вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах? Што ведаеце пра супернікаў Лукашэнкі?» Гэтыя пытаньні менскім мінакам задавала Галіна Абакунчык.
Зладжаныя ім у студзені 2014 курсы "Мова нанова" сталі самым масавым па наведвальнасьці і самым пасьпяховым па выніках грамадзкім праектам па адраджэньні беларушчыны.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» кожны тыдзень праводзяць у Курапатах «Талаку», каб прыбраць зарасьнікі кустоўя.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску — прайшлі адміністрацыйныя працэсы над лідэрамі апазыцыі за перадвыбарчыя акцыі каля менскага ГУМу 16 верасьня і на плошчы Свабоды 23 верасьня.
Жыхары вёсак Вайшкуны і Станчыкі пратэстуюць супраць будоўлі царквы і праваслаўнага летніка на ўнікальным возеры Балдук.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Паводле інфармацыі ведамства ААН па справах уцекачоў, з пачатку гэтага году каля 515 тысяч мігрантаў і уцекачоў дабраліся да Эўропы па Міжземным моры. 383 000 зь іх прыбылі ў Грэцыю, яшчэ 129 тысяч — у Італію.
Ва ўрочышчы Курапаты прайшла акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій, якая адбываецца 29 дня кожнага месяца.
Арганізатар «лясных» адраджэнцкіх фэстаў Ян Грыб. Ён нарадзіўся ў 1936 на Палесьсі. Быў лётчыкам вайсковай авіяцыі на Далёкім Усходзе. Жыве ў лесе пад Крутагор’ем, дзе ладзіць фэсты беларускай культуры.
Пра гэта Віталь Клічко заявіў дачцэ забітага расейскага палітыка Жане Нямцовай. Мэр Кіева сустрэўся зь ёй сёньня ў Нямеччыне.
Рэдактарка сайта «Хартыя’97» Натальля Радзіна настойвае, што выкрыла схаваных супрацоўнікаў КДБ, і сьцьвярджае, што яны ёй пагражаюць.
Карэспандэнт украінскай службы Ляўко Стэк распавядае, як падлетак-музыка зь Беларусі за некалькі гадоў ператварыўся ў падазраванага ў «зьдзяйсьненьні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў» на Данбасе.
Жыхары дому 78 па вуліцы Каліноўскага ня хочуць ісьці на выбары, бо дом стаіць без капітальнага рамонту 46 год.
Што вы ведаеце пра канкурэнтаў Лукашэнкі на выбарах? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Грамадзкі ды прафсаюзны актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык стаўся на мінулым тыдні героем шматлікіх рэпартажаў. Свабода пагутарыла з чалавекам, які пратэстуе ў канцлягернай робе.
Грамадзянскія актывісты заклікалі вызваліць ня толькі Надзею Саўчанку але і іншых палітвязьняў у Расеі
Абвінавачаныя і падазраваныя па «справе графіцістаў» Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі, Вячаслаў Касінераў і Яраслаў Ульяненкаў накіравалі скаргу кіраўніку Сьледчага камітэту і ў Генпракуратуру на публікацыю, разьмешчаную на сайце Сьледчага камітэту.
29 верасьня ва ўрочышчы Курапаты адбудзецца чарговая акцыя ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў ААН адносна правоў чалавека.
Апошні тыдзень у сьвеце часта згадвалі імя мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі. Падставай стаў спуск на ваду найбуйнейшай паруснай яхты коштам больш за 400 мільёнаў эўра.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) прысудзіла штогадовую прэмію Вацлава Гаўла вэтэрану расейскага праваабарончага руху Людміле Аляксеевай.
У Гомелі на сельскагаспадарчым кірмашы, зладжаным уладамі 27 верасьня на плошчы Паўстаньня, пад выглядам абласной асацыяцыі фэрмэраў выступалі мясцовыя казакі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сустрэлася ў Нью-Ёрку з прэм’ер-міністрам Турцыі Ахмэтам Давутоглу і заявіла пасьля перамоваў зь ім, што Бэрлін і Анкара «ўзмоцняць супрацоўніцтва ў пошуках выхаду з міграцыйнага крызысу», каб «лепш кантраляваць патокі ўцекачоў».
Кіраўнікі дзяржаў любяць бараніну, цяляціну і філе міньён. Дэгустацыя страваў для прэзыдэнтаў можа доўжыцца чатыры гадзіны, распавядае шэф-кухар ААН.
На пытаньне «Свабоды» «Ці патрэбныя перамены ў Беларусі і ці верыце вы ў перамены?» адказвалі жыхары Шклова.
Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што Беларусь «будзе і далей адданая сапраўдным правам чалавека», але выступіў супраць палітызацыі гэтага пытаньня.
Ненавідзячы ўсё ўкраінскае, гэтыя “пацаны” ненавідзяць перш усё беларускае. Але ў Беларусі сёньня “пацанам” не разгарнуцца. А вось у Данецку можна.
Менскі інжынэр-будаўнік Мікалай адкрыў у сабе талент сьпяваць на вострасацыяльныя тэмы. Песьні пра расейскія антысанкцыі, зорку БРСМ Ксенію Дзягельку, льготнікаў з Каменнай Горкі і іншыя відэа рэпера FreshMeatOMG маюць сотні тысяч праглядаў.
У Нью-Ёрку прайшоў мітынг супраць прыезду ў ААН Уладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
27 верасьня ў Кіеве, у будынку Моладзевага нацыяналістычнага кангрэсу (МНК) адбыўся вечар памяці добраахвотнікаў, якія загінулі ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны — Алеся Чаркашына і Віталя Целіжэнкі.
Рух «За Свабоду» лічыць, што праэўрапейская сілы павінны выступіць на парлямэнцкіх выбарах 2016 году адзіным блёкам, а на наступных прэзыдэнцкіх выбарах — вылучыць свайго кандыдата
Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на плянарным пасяджэньні саміту ААН па ўстойлівым разьвіцьці, закрануў тэму ўкраінскага крызісу.
Паведамляецца, што спаборніцтвы, на якіх вялася стральба з танкаў, прыпынілі пасьля няшчаснага выпадку.
Расьпісаў шмат храмаў, у тым ліку царкву ў родным мястэчку, дзе ў сцэне Страшнага суда зьмясьціў выявы прадстаўнікоў сучаснай улады.
У выніку некалькіх стагодзьдзяў калянізацыі Беларусь стала часткай рускай цывілізацыі, якая сёньня гіне на нашых вачах.
У Баранавічах Рыгор Грык зладзіў пікет у падтрымку Тацяны Караткевіч, супраць расейскіх вайсковых базау і за сацыяльныя правы людзей.
Калі вы пачынаеце хлусіць, гэта яшчэ не значыць, што вы становіцеся палітыкам.
Гісторык Анатоль Тарас лічыць, што сёньняшнія ўлады Беларусі ня могуць будаваць дзяржаўную ідэалёгію на нацыянальных каштоўнасьцях, бо яны застаюцца пераважна савецкімі людзьмі.
Трафарэты з выявай Міхаіла Жызьнеўскага і надпісам "Убий - не здамся" зьявіліся на сьценах будынкаў у гістарычнай частцы Львова.
Дзевятнаццацігадовым студэнтам Менскага мэдыцынскага інстытуту яго прысудзілі да расстрэлу за “актыўную агітацыю з ужываньнем нацыянальных і рэлігійных забабонаў”. Вырак быў заменены на 25 гадоў канцлягераў.
Былы прэзыдэнт Латвіі Гунтыс Улманіс пра тое, чаму ня можа быць дзьвюхмоўнай сыстэмы і чаму беларусам ня трэба быць блізарукімі і наіўнымі ў адносінах з Расеяй.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партной.
Апаленага сонцам гаспадара роднай зямлі можна сустрэць у шэрагах удзельнікаў усіх дэмакратычных акцый.
Загрузіць яшчэ