Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 верасьня: дзень народзінаў Івана Насовіча, стваральніка першага слоўніка беларускай мовы


Афіша

У 19:00 на экранах вашых тэлевізараў — перадача «Зона Свабоды» на тэлеканале Белсат. Удзельнічаюць журналісты Радыё Свабода Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і Віталь Цыганкоў. Сярод тэмаў: расейская авіябаза; куды паляціць Беларусь у выніку сёлетніх выбараў; Статкевіч задае 5 пытаньняў Лукашэнку. Вядзе гутарку дырэктар Беларускай службы Аляксандар Лукашук.

​ФРАГМЭНТ ПРАГРАМЫ

Пра што гавораць і што недагаворваюць кандыдаты ў прэзыдэнты?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:29 0:00

Менск — урачыстае мерапрыемства «Агінскі бязь межаў», прысьвечанае 250-годзьдзю Міхаіла Клеафаса Агінскага. У праграме — адкрыцьцё мэмарыяльнай шыльды і канцэрт. Пачатак у 11.30 каля ратушы на плошчы Свабоды.

Менск — канфэрэнцыя «Заходнерусізм — антыбеларуская ідэалёгія». Праводзіцца грамадзкім Інстытутам беларускай гісторыі і культуры. У праграме — даклады на тэму «Заходнерусізм — праява расейскай імпэрскай ідэалёгіі ў сучаснай Беларусі», «Беларусь на раздарожжы: у Эўропу альбо нікуды» (Гатэль «Гарні», вул. Інтэрнацыянальная, 11). Пачатак у 12.00.

У гісторыі

1629 — падпісана замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, якім скончылася вайна 1600 — 1629 гадоў.

1655 — расейскія войскі спалілі Пінск.

1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было здушэньне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе

1960 — Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.

1960 — Кенэдзі і Ніксан правялі паміж сабой першыя ў гісторыі выбараў прэзыдэнтаў ЗША тэлевізійныя дэбаты.

1968 — савецкая газэта «Праўда» апублікавала так званую «дактрыну Брэжнева» аб «абмежаваным сувэрэнітэце» сацыялістычных краін

1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі з-за збою ў сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША

1990 — створана Беларускае таварыства архівістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1788 — Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.

1849 ― Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг

1888 ― Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык

1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф

1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар

1910 ― Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык

1925 ― Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі

1966 — беларускі сэлекцыянэр Іван Сікора. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў. Шмат гадоў прысьвяціў вывядзеньню гібрыднага гатунку яблыкаў павышанай зімастойкасьці. Выведзены гібрыд пасьля ягонай сьмерці быў названы «Памяць Сікоры». Адным зь першых у Беларусі Сікора заняўся раянаваньнем расьлінаў-экзотаў з Далёкага Ўсходу.

1978 ― Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

1990 ― Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік

Цытата

«Дыктатура — гэта дзяржава, у якой усе баяцца аднаго, а адзін — усіх».

Альбэрта Маравія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG