Аднавіла сваю дзейнасьць кнігарня беларускамоўнай літаратуры «Галіяфы». Цяпер яна месьціцца ў Траецкім прадмесьці па адрасе: вуліца Старавіленская, 6.
Расейскія кіроўцы-«дальнабойнікі» зьбіраюцца правесьці ў пятніцу 4 сьнежня буйную акцыю пратэсту з патрабаваньнем адмяніць рашэньне ўраду Расеі аб уводзе ў дзеяньне сыстэмы аплаты праезду «Платон».
Беларусь заявіла, што ў краіне правы інвалідаў выконваюцца ў поўнай меры, таму няма неабходнасьці ў дадатковых пагадненьнях у справе абароны іх правоў.
Удзельніку студэнцкага пратэсту, студэнту другога курсу філфаку БДУ Глебу Вайкулю абвешчана заўвага дэкана. Сёньня яго выклікалі на камісію па пропусках.
Вялікія, казаў Уладзімер Караткевіч, ня ў сэнсе «великие», а ў сэнсе «большие».
Які сэнс енчыць пра «згубленыя магчымасьці»? Усё роўна пачынаць трэба.
Гарадзенскія актывісты Віктар Сазонаў і Эдвард Дзьмухоўскі аштрафаваныя Сьвіслацкім раённым судом на 1 мільён 800 тысяч рублёў кожны за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году.
Парыж зноў узначаліў сьпіс найлепшых студэнцкіх гарадоў рэйтынгу кампаніі QS (Quacquarelli Symonds — Best Student Cities 2016). На другім месцы — Мэльбурн, на трэцім — Токіё.
Беларусы не сьпяшаюцца забіраць свае грошы з банкаўскіх дэпазытаў.
Хворага ўкраінскага хлопчыка, які лекуецца ў Гомелі і вырабляе цацачных сьнегавічкоў, падтрымала шмат людзей.
Іншаземцам і асобам без грамадзянства трэба дазволіць прысваеньне званьня Героя Ўкраіны. Такі законапраект зарэгістраваў у парлямэнце Ўкраіны народны дэпутат Юры Шухевіч з фракцыі Радыкальнай партыі.
У Сьвіслачы працягваюцца адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцыяў ушанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году.
Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун заявіў, што плынь уцекачоў з Украіны скарацілася.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» канстатуе, што на працягу лістапада не зафіксавана якіх-небудзь сыстэмных зьменаў, якія сьведчаць пра гатоўнасьць уладаў Беларусі да якаснага паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
У вёсцы Калодзезнае ў Капыльскім раёне адбылося ўрачыстае асьвячэньне помніка 199 мясцовым жыхарам, якія загінулі ў вайну ад карнікаў.
Яшчэ адзін затрыманы. Падчас страляніны загінулі 14 чалавек, параненыя 17.
Страляніна адбылася каля Цэнтру сацыяльнай дапамогі ў акрузе Сан-Бэрнардына на поўдні штату. Паліцыя спрабуе абясшкодзіць аднаго або некалькіх узброеных злачынцаў.
Камэрунскія вайскоўцы паведамілі, што забілі прынамсі 100 ваяўнікоў радыкальнай ісламісцкай групоўкі Боку Харам і вызвалілі 900 чалавек, якіх ваяўнікі трымалі ў закладніках у гэтай заходнеафрыканскай краіне.
Паэт Ігар Хадановіч, якога забілі ў 1966 годзе, быў не адзіным беларускім творцам, які загінуў у вулічнай бойцы. Праз чатыры гады, у сакавіку 1970 году, забілі Анатоля Сербантовіча.
6 сьнежня ў сталіцы Швэцыі Стакгольме пачынаюцца ўрачыстыя імпрэзы, зьвязаныя з уганараваньнем сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі.
Расейскія майстры тэлефонных розыгрышаў (пранкеры) Уладзімір Кузьняцоў і Аляксей Сталяроў паведамляюць, што яны правялі сэрыю гутарак з ініцыятарамі «грамадзянскай блякады Крыму».
Генэральны дырэктар прадпрыемства Андрэй Бунакоў выдаў адмысловы загад пра забарону карыстацца мабільным тэлефонам «не са службовымі мэтамі».
Лукашэнка даручыў чыноўнікам «параіцца з народам пра падвышэньне пэнсійнага ўзросту». Што б вы адказалі, калі б у вас папрасілі такой парады? Апытаньне ў Горадні.
Заснавальнік Фэйсбуку Марк Цукербэрг абвясьціў, што на працягу жыцьця аддасьць 99% акцый гэтай сацсеткі — якія сёньня маюць вартасьць 45 мільярдаў даляраў — на дабрачыннасьць.
Нобэлеўскі ляўрэат Сьвятлана Алексіевіч перадала «ўкраінскай Жаньне д’Арк» свае кнігі.
Гэта інаўгурацыйны таракан, які раз-пораз варушыць вусамі ў зваротах прэзыдэнта да народа. Народ даверліва слухае.
У Менску студэнты правялі марш «Каханьне і салідарнасьць», патрабуючы адмены платных пераздач і рэальнага студэнцкага самакіраваньня. Свабода вяла жывую трансьляцыю.
Ня дзіва, што ўлады загадзя адказалі на магчымасьць студэнцкіх пратэстаў у Менску шматлікімі контрзахадамі. Гісторыя вучыць: не даводзьце студэнтаў да пратэстаў.
Сустрэча рэктара БДУ Сяргея Абламейкі са студэнтамі БДУ, на якой студэнты зьбіраліся агучыць свае патрабаваньні да кіраўніцтва ўнівэрсытэту, пераносіцца.
Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на Данбасе на баку ўкраінскіх уладаў, заявілі, што затрыманьне ў Менску ўдзельніка АТА зьяўляецца правакацыяй беларускіх спэцслужбаў.
Актывісты руху «#студентыпротив» абвесьцілі, што марш «Каханьне і салідарнасьць» пачнецца ў 12.50 у Міхайлаўскім сквэры.
Незвычайная гісторыя каханьня былога палітзьняволенага Яўгена Васьковіча і журналісткі незалежнага выданьня Александрыны Глаголевай.
Тэлевядучы Павел Лабкоў паведаміў, што ў яго выяўлены ВІЧ ў 2003 годзе.
У траўні 2015 журналістка Радыё Свабода Шахіда Якуб зьезьдзіла ў Данецкі аэрапорт — адразу пасьля таго, як ён перайшоў пад кантроль прарасейскіх сэпаратыстаў «ДНР».
У Сьвіслачы працягнуцца суды над удзельнікамі ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году. Адзін з удзельнікаў ужо асуджаны, над двума суды адбудуцца 3 сьнежня, яшчэ траіх азнаёмілі са складзенымі пратаколамі, і, верагодна, сьпіс на гэтым не сканчаецца.
Апытаньне «Свабоды»: «У Беларусі зь сёньняшняга дня даражэюць ацяпленьне, газ і электраэнэргія. Як вы лічыце, чаму так адбываецца, калі кошты на энэрганосьбіты ва ўсім сьвеце зьніжаюцца, а рэальныя заробкі ў Беларусі падаюць?».
На думку Алексіевіч пуцінскі рэжым выкарыстоўвае праваслаўную веру ў якасьці палітычнай прапаганды, а «ўлады хочуць стварыць праваслаўны халіфат».
Пакуль Расея забараняе сваім грамадзянам адпачываць у Турэччыне, Беларусь падпісала з Турэччынай Мэмарандум пра ўзаемапаразуменьне ў галіне турызму.
Гомельскія грамадзкія актывісты Ўладзімер Кацора і Ўладзімер Няпомняшчых накіравалі ў гарвыканкам заяўку на пікет 20 сьнежня ў абарону цяперашніх грашовых знакаў.
У Наваполацку 30 лістапада судзілі актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова за пікет памяці зьніклых палітыкаў.
Шлях ад кавалка гліны да эксклюзіўнага арт-аб’екта: Вольга Ўгрыновіч стварае цуды керамічнага мастацтва.
Паводле задумкі, ён заменіць зьбіты турэцкімі ВПС расейскі бамбавік. Бацькі саратаўскіх школьнікаў маюць намер паскардзіцца ў пракуратуру на дырэктара гімназіі, якая прапанавала сабраць сродкі на вайсковы самалёт.
Віёла Ермакова напісала ў фэйсбуку: «Ведаеце, калі б сёньня былі выбары, я б прагаласавала за Лукашэнку».
Міністэрства замежных справаў Беларусі робіць камэнтар, дзе Турцыя завецца сяброўскай краінай, а Расея – брацкай.
Расейскі міністар культуры Мядынскі, выконваючы пуцінскі ўказ, забараніў цюркамоўным аўтаноміям у складзе Расейскай Фэдэрацыі мець кантакты з арганізацыяй TÜRKSOY.
На графіцістаў завялі тры крымінальныя справы: дзьве — за беларускамоўныя графіці, трэцюю — за тое, што нібыта запэцкалі фарбай бігборд з міліцыянтамі.
«Сэнатар» і вядомы бізнэсовец, заснавальнік групы кампаніяў «Біякам» Андрэй Паўлоўскі, які быў арыштаваны ў канцы кастрычніка, цяпер пад хатнім арыштам.
У Магілёве на 87 годзе жыцьця памёр адзін з пачынальнікаў мясцовага адраджэнскага дэмакратычнага руху, даўні слухач беларускай Свабоды Віктар Філімонавіч Сабалеўскі.
Былы старшыня Івейскага райвыканкаму Міхаіл Ваўчэцкі асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Аднак дагэтуль у Іўі ёсьць ягоныя прыхільнікі, якія зьбіралі подпісы да Лукашэнкі ў яго абарону.
Падчас сьвяткаваньня 85-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча зноў актыўна стала абмяркоўвацца пытаньне, ці дапісаў пісьменьнік другі том «Каласоў пад сярпом тваім».
Загрузіць яшчэ