На X зьезьдзе Беларускай партыі «Зялёныя» актывісты абралі новую старшыню
28 сьнежня журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага з Гомеля выклікалі ў Калінкавіцкі і Кармянскі раённыя аддзелы міліцыі, каб склацьці адміністрацыйныя пратаколы за працу без рэгістрацыі.
Цягам двух дзён, 24 і 25 сьнежня, студэнты тэатральнай лябараторыі Fortinbras пры беларускім Свабодным тэатры разам зь інвалідамі-вазочнікамі правялі цэлы шэраг мастацкіх акцый.
Журналіст расейскай “Камсамольскай праўды” Аляксандар Грышын стаў вядомы сваім артыкулу, які мог стаць прычынай самагубства расейскага хлопца Ўлада Калесьнікава.
Як зьмянілася эканамічная сытуацыя ў Беларусі за мінулы год — палепшылася ці пагоршылася? Карэспандэнта Свабоды апытаў жыхароў Горадні.
У twitter ужываньне хэштэгаў становіцца ўсё папулярнейшым. Хэштэгі дазваляюць карыстальнікам зьвязаць нейкую тэму ў адно ключавое слова, якое можа прыцягнуць увагу тысяч людзей па ўсім сьвеце.
Сёлетнія фінансавыя рэаліі мала спрыяюць таму, каб з размахам разьвітацца з адыходзячым годам і хлебасольна сустрэць новы. Пра адметнасьці сьвяткаваньня «з зацягнутымі паясамі» — лідэр гурту «Амплітуда сьмеласьці» Пётар Клюеў.
«Мы зьбіраем грошы, каб пакласьці іх на рахунак Міхаіла Жамчужнага ў калёніі ў Навасадах. У яго зусім няма сродкаў, бо пэнсію не выплачваюць, а сваякоў, якія б яму дапамаглі, у яго няма», — паведаміла Вольга Мікалайчык.
У Чарнобыльскай зоне нямала вяскоўцаў больш за 25 гадоў адзначаюць навагоднія сьвяты ў самоце. Альбо пакідаць свае вёскі ня хочуць, альбо няма куды выехаць. Каму пашанцуе — Каляды і Новы год сустрэнуць разам з такімі ж самотнікамі-суседзямі.
У нас, беларусак і беларусаў, абавязкі часьцяком дзеляцца на жаночыя і мужчынскія. Разам ня робіцца амаль нічога.
28 сьнежня ў Менску нечакана выпаў сьнег. Камунальныя службы гораду былі непадрыхтаваныя. Як гэта маглі пракамэнтаваць чыноўнікі і апазыцыйныя палітыкі.
Як сьцьвярджаюць супрацоўнікі МАЗу, адпачынкі не аплочваюцца.
Дырэктывы пра рэпрэсіі, беларускі катынскі сьпіс і асобы супрацоўнікаў НКУС, датычныя да злачынстваў у савецкія часы. Такія зьвесткі могуць быць знойдзеныя ў архівах КДБ Украіны, адкрытых для грамадзкасьці, у тым ліку й замежнікаў сёлета.
27 сьнежня раптоўна памёр журналіст Вячаслаў Макаўчук. Спынілася сэрца. Яму было 63 гады.
Тэлеканал «Белсат» паказаў дакумэнтальны фільм Галіны Навумчык пра «амэрыканскага салаўя», музычную легенду беларускага замежжа і шматгадовага журналіста Радыё Свабода Багдана Андрусышына.
«Улад Калесьнікаў. Апошні раз быў тут 25 сьнежня а 13:36». Як у Расеі давялі да сьмерці 18-гадовага праціўніка вайны з Украінай .
Чытаю дашкольнікам «Каток – залаты лабок». Ужо ведаю, што народныя казкі зь іх сялянскім бытам не ўспрымаюцца гараджанамі ў трэцім пакаленьні.
Эўропа перапоўненая ўцекачамі з Сірыі. Проста навала. Нас гэта не датычыць. Але закранае.
У Дняпроўскім раённым судзе Кіева больш за 20 гадзінаў працягваецца пасяджэньне па справе аб зьмене меры стрыманьня лідэру партыі «Укроп» Генадзю Корбану.
Журналіст Наджы Джэрф, які быў прадусарам дакумэнтальных фільмаў пра групоўку «Ісламская дзяржава», быў забіты 27 сьнежня ў цэнтры горада Газіянтэпе ў Турэччыне, непадалёк ад мяжы з Сырыяй.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Магілёўская вобласьць стала апошняй сярод рэгіёнаў краіны, дзе ў сьнежні была падвышаная цана на праезд у грамадзкім гарадзкім і прыгарадным транспарце.
Невядомыя рупліўцы прымацавалі скотчам да рукі бронзавага першадрукара на праскіх Градчанах натуральнае гусінае пяро.
У апошнім сёлета выпуску праграма «Зона Свабоды» падводзіць вынікі 2015 году. Удзельнікі: Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і Сяргей Навумчык. Вядучы Аляксандар Лукашук.
Вялізныя фота з праекту «Камін-аўт», у якім удзельнічалі людзі зь інваліднасьцю, праектаваліся на будынкі сталіцы ў ноч на нядзелю.
З расповеду бацькі, які пасьля вайны служыў у Кітаі і чуў там ад дасьведчаных людзей розныя байкі пра савецкую палітыку ў рэгіёне.
Помнік — валун з высечаным на ім крыжам — асьвяцілі архімандрыт Сяргей Гаек, сьвятар грэка-каталіцкай царквы айцец Аляксандар Шаўцоў з Полацку і ксёндз Аляксей Асон з Вушачаў.
Здарэньне адбылося на мосьце праз Басфор, па якім ехаў картэж Рэджэпа Эрдагана.
Беларус Вадзім Савішчаў, які ваяваў на баку сэпаратыстаў, падарваўся на міне падчас захопу пасёлка Камінтэрнава.
Сьвятлана Алексіевіч распавяла ў інтэрвію «Новой газете», што даведалася аб прысуджэньні ёй Нобэлеўскай прэміі ў той момант, калі прасавала бялізну.
«Магу сказаць, што тэхніка якасная. Гэтыя трактары пойдуць у раёны, у ЖЭКі. Каб прыбіраліся ня толькі цэнтральныя магістралі, а таксама двары ў кожным раёне», — падкрэсьліў Клічко.
Актывісты руху «Студэнты супраць» абвясьцілі пра збор сродкаў для актывіста Паўла Сяргея, які быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў (4,5 мільёны рублёў) за ўдзел у «Маршы студэнтаў» 2 сьнежня.
Адной з музычных неспадзяванак 2015 году стала прэзэнтацыя беларускамоўнай вэрсіі песьні «Сьнег» у выкананьні лідэра культавага расейскага гурта «Машина времени» Андрэя Макарэвіча. Аўтар перакладу — Юры Несьцярэнка, музыка і літаратар зь Бялынічаў.
Савет Фэдэрацыі РФ ухваліў у пятніцу закон, які вызваляе грамадзян Беларусі ад здачы экзаменаў па расейскай мове, гісторыі і асновам заканадаўства Расеі пры атрыманьні дазволу на часовае пражываньне або віду на жыхарства ў РФ.
Падзеі і даты гэтага дня.
У гіпэрмаркеце «Алмі» ўсталявалі нетрадыцыйныя ялінкі. Адну зрабілі зь мяшкоў з бульбай. У якасьці ўпрыгожаньняў працаўнікі гіпэрмаркету выкарысталі баўгарскі перац і мандарыны. А другую зрабілі са слоікаў з ананасамі.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў Дзед Мароз, які жыве на Лініі Сталіна.
Журналіст і перакладнік. Сярод перакладзеных Знаткевічам аўтараў — Чарлз Букоўскі, Рэйманд Карвэр, Нік Кейв, Кен Кізі, Мілан Кундэра, Ірвін Ўэлш.
Хлопец — навучэнец мастацкай студыі «Fortinbras» пры Свабодным тэатры. Міхаіл апрануў адмысловыя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх.
дзіцячы настрой забівае мяне. а я часам напіваўся, дык тады зранку, калі стаяў на гаўбцы, лемантаваў: «заткніце ўсе раты! дайце памерці ў цішыні!»
Ад ранку ў сьвятынях распачаліся сьвяточныя малітвы і набажэнствы. Асабліва люднымі сьвяточныя Імшы ў гэты дзень сталіся ў парафіі Маці Божай Ружанцовай.
Пасьля людзі на інвалідных крэслах праехалі на хуткасьць уздоўж праспэкту Незалежнасьці.
Сьледзтва не знайшло сувязі забойства Барыса Нямцова зь ягонай дзяржаўнай, палітычнай ці грамадзкай дзейнасьцю.
Гарадзенскія грэка-католікі правялі вечаровую літургію пры выключаным сьвятле і са зьнічкамі ў руках, не накрывалі 12 страў, а проста елі куцьцю і тое, што Бог паслаў, а назаўтра пасьля малебна калядавалі і глядзелі батлейку.
Сьледчыя выявілі тып выбухоўкі, якая выкарыстоўвалася ў бомбе на борце расейскага самалёта А321 над Сінайскім паўвостравам. Ахвярамі тэракту сталі 224 чалавекі.
Пазнаёміць людзей зь беларускай традыцый калядаваньня вырашыла каманда shukaj.by.
Як адзначаюць Раство жыхары лягеру ўцекачоў у нямецкім Нюрнбэргу? Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавёў былы беларускі палітвязень Юры Рубцоў, які ў кастрычніку разам з жонкай папрасіў прытулку ў Нямеччыне.
Напярэдадні Новага Году на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» ўпершыню за 10 гадоў існаваньня мэмарыялу адкрылася рэзыдэнцыя Дзеда Мароза.
Сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) ў амэрыканскім штаце Флорыда зрабілі мазаіку герба «Пагоня».
Леаніда Кулакова выклікаюць у суд за несанкцыянаваны пікет у Менску на бульвары Талбухіна 10 сьнежня, у міжнародны дзень правоў чалавека.
Загрузіць яшчэ