Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камэрунскае войска: Вызвалена 900 закладнікаў


Указальнік з надпісам, зробленым ваяўнікамі Боку Харам у горадзе Дамасак у Нігерыі. (Здымак зроблены ў сакавіку 2015 году пасьля таго, як урадавыя войскі вярнулі горад пад свой кантроль)
Указальнік з надпісам, зробленым ваяўнікамі Боку Харам у горадзе Дамасак у Нігерыі. (Здымак зроблены ў сакавіку 2015 году пасьля таго, як урадавыя войскі вярнулі горад пад свой кантроль)

Камэрунскія вайскоўцы паведамілі, што забілі прынамсі 100 ваяўнікоў радыкальнай ісламісцкай групоўкі Боку Харам і вызвалілі 900 чалавек, якіх ваяўнікі трымалі ў закладніках у гэтай заходнеафрыканскай краіне.

Як паведамляе агенцтва Reuters, вайскоўцы з Камэруну, разам з прадстаўнікамі Бэніну, Нігеру, Нігерыі і Чаду, уваходзяць у рэгіянальную вайсковую групу з 8,700 чалавек, якая змагаецца супраць Боку Харам. Гэтая групоўка ў асноўным базуецца ў Нігерыі, але ператварылася ў сур’ёзную небясьпеку для цэлага рэгіёну.

Прадстаўнік камэрунскіх войскаў паведаміў, што апэрацыя супраць Боку Харам адбывалася з 26 па 28 лістапада непадалёк ад мяжы Камэруну зь Нігерыяй. Паводле яго, былі захопленыя сьцягі групоўкі «Ісламская дзяржава», якой ваяўнікі Боку Харам ў сакавіку прысягнулі на вернасьць.

Паведамляецца, што закладнікамі былі жыхары вёсак, захопленых Боку Харам. Пакуль невядома, ці былі сярод вызваленых закладнікаў каля 200 школьніц, якіх ў мінулым годзе ваяўнікі Боку Харам захапілі ў інтэрнаце ў Нігерыі, прыкладна за 50 кілямэтраў ад мяжы з Камэрунам.

Камэрунскія вайскоўцы заявілі, што дзейнічалі пры падтрымцы рэгіянальных сілаў. Аднак прадстаўнік войска Нігерыі, якая ўзначальвае гэтыя сілы, сказаў Reuters, што яму невядома пра гэтую апэрацыю.

«Такая апэрацыя можа ўдарыць па адной ячэйцы, але не гэта ня створыць вялікіх праблем для здольнасьці Боку Харам ладзіць напады ў іншых мясьцінах,» — цытуе Reuters Раяна Камінгза, галоўнага аналітыка па Афрыцы з міжнарожнай кампаніі red24, якая спэцыялізуецца на ацэнцы рызыкаў і крызісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG