Паводле задумкі, ён заменіць зьбіты турэцкімі ВПС расейскі бамбавік. Бацькі саратаўскіх школьнікаў маюць намер паскардзіцца ў пракуратуру на дырэктара гімназіі, якая прапанавала сабраць сродкі на вайсковы самалёт.
Віёла Ермакова напісала ў фэйсбуку: «Ведаеце, калі б сёньня былі выбары, я б прагаласавала за Лукашэнку».
Міністэрства замежных справаў Беларусі робіць камэнтар, дзе Турцыя завецца сяброўскай краінай, а Расея – брацкай.
Расейскі міністар культуры Мядынскі, выконваючы пуцінскі ўказ, забараніў цюркамоўным аўтаноміям у складзе Расейскай Фэдэрацыі мець кантакты з арганізацыяй TÜRKSOY.
На графіцістаў завялі тры крымінальныя справы: дзьве — за беларускамоўныя графіці, трэцюю — за тое, што нібыта запэцкалі фарбай бігборд з міліцыянтамі.
«Сэнатар» і вядомы бізнэсовец, заснавальнік групы кампаніяў «Біякам» Андрэй Паўлоўскі, які быў арыштаваны ў канцы кастрычніка, цяпер пад хатнім арыштам.
У Магілёве на 87 годзе жыцьця памёр адзін з пачынальнікаў мясцовага адраджэнскага дэмакратычнага руху, даўні слухач беларускай Свабоды Віктар Філімонавіч Сабалеўскі.
Былы старшыня Івейскага райвыканкаму Міхаіл Ваўчэцкі асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Аднак дагэтуль у Іўі ёсьць ягоныя прыхільнікі, якія зьбіралі подпісы да Лукашэнкі ў яго абарону.
Падчас сьвяткаваньня 85-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча зноў актыўна стала абмяркоўвацца пытаньне, ці дапісаў пісьменьнік другі том «Каласоў пад сярпом тваім».
Уступіў у сілу прысуд суду Пінску і Пінскага раёну адносна трох казакоў, грамадзянаў Расеі, якіх на пачатку лістапада асудзілі за злоснае хуліганства ў дачыненьні да жыхара Пінскага раёну.
Віцебскі праваабаронца зьвярнуўся ў дзьве раённыя адміністрацыі гораду па дазвол на правядзеньне пікетаў у Міжнародны дзень правоў чалавека. Працягласьць меркаваных акцыяў — усяго адна сэкунда.
У «Арт-Сядзібе» прайшла сустрэча праваабаронцы Алеся Бяляцкага з моладзьдзю.
У Горадні адбылася вечарына «Караткевіч і хрысьціянства». З нагоды 85-годзьдзя пісьменьніка яе наладзіла кіраўніцтва Пакроўскага сабору. Выступалі сьвятары, выкладчыкі Гарадзенскага ўнівэрсытэту, барды. Гучала выключна беларуская мова.
Беларускі рэжысэр Юры Хашчавацкі ў інтэрвію Свабодзе адзначыў, што для кінамастацтва сьмерць выбітнага савецкага і расейскага рэжысэра Эльдара Разанава — вялікая страта.
У Маскве на 89-м годзе жыцьця памёр рэжысэр Эльдар Разанаў, аўтар дзясяткаў папулярных фільмаў, крытык Уладзімера Пуціна.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ правяла мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.
Адкуль у Менску нецярпімасьць, агрэсія да «іншага», да не такога, як усе? Як беларуская правінцыя ставіцца да сталіцы, да менчукоў? Пра гэта — ў чарговым выпуску перадачы «Зона Свабоды».
Ты сядзіш у цэнтры Менску ў моднай кавярні з модным ноўтбукам і працуеш. І ты не цікавісься палітыкай. Ніколі.
На ўрачыстасьці ў Слуцку 28 лістапада ў гонар 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну новыя сябры «Маладога фронту» прысягнулі на вернасьці Беларусі і ідэалам нацыянальнага Адраджэньня.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў Галадамор мінулага стагодзьдзя ва Ўкраіне праявай гібрыднай вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны.
У адміністрацыі Маскоўскага раёну Санкт-Пецярбургу 28 лістапада адбылася сустрэча міністра транспарту Максіма Сакалова з расейскімі дальнабойнікамі.
Група мігрантаў, якая спрабавала трапіць у Македонію з Грэцыі 28 лістапада, закідала паліцыю камянямі, параніўшы некалькі паліцыянтаў.
Адказ ад намесьніка дырэктара аршанскага аўтапарку № 3 атрымалі мясцовыя жыхары, якія прасілі аднавіць у гарадзкіх аўтобусах абвяшчэньне прыпынкаў па-беларуску.
У Слуцку адбыўся мітынг з нагоды 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Мітынг правялі партыя БНФ, Малады фронт, рух салідарнасьці «Разам».
Кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў на сустрэчы ў вузкім складзе ў Менску дамовіліся разьвіваць супрацоўніцтва ад ваенна-прамысловага комплексу да нафтахіміі.
У магілёўскіх аўтобусах нагадваюць пра юбілей Уладзімера Караткевіча. Пра гэта парупілася мясцовая суполка Таварыства беларускай мовы.
Магілёўскія рамесьнікі распачалі «Сьнежаньскі фэст». На працягу месяца майстры народных рамёстваў навучаць магілёўцаў, як рыхтавацца да калядных і навагодніх сьвятаў.
На аўкцыёне, які прайшоў падчас дабрачыннай вечарыны «Валошкавы баль», таргі адбыліся па 11 лотах з 12 прапанаваных. Усе сродкі, атрыманыя падчас балю і аўкцыёну, будуць пераведзеныя на рахунак будаўніцтва Беларускага дзіцячага хосьпіса.
У Горадні ўспаміналі пісьменьніка Ўладзіміра Караткевіча. Малады дасьледчык Дзяніс Марціновіч зь Менску мяркуе, што славуты раман «Каласы пад сярпом тваім» меў працяг і адной зь яго частак магло быць апавяданьне, вядомае сёньня пад назвай «Сіняя-сіняя».
28 лістапада ў Слуцку адзначаюць 95-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Слуцкі райвыканкам дазволіў правесьці 28 лістапада ўрачыстую дэманстрацыю і мітынг з нагоды 95-й гадавіны паўстаньня.
Таракан-мантра. «Мы жывем у сацыяльнай дзяржаве», «мы жывем у сацыяльнай дзяржаве», «мы жывем у сацыяльнай дзяржаве»…
Індывідуальныя прадпрымальнікі Гомеля з трывогай сустрэлі пацьверджаньне Міністэрства па падатках і зборах, што рэалізацыя тавараў, уключаных у вопіс рэшткаў, заканчваецца 31 сьнежня 2015 году.
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу былога палітвязьня Андрэя Бандарэнкі на прысуд, паводле якога праваабаронца быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за злоснае хуліганства.
У затрыманага на менскім чыгуначным вакзале беларуса была даведка пра ўдзел у антытэрарыстычнай апэрацыі на тэрыторыі Ўкраіны.
Адзін зь лідэраў БХД, якая праводзіць антыалькагольную кампанію, лічыць даступнасьць алькаголю ва ўмовах яго празьмернага спажываньня злачынствам ня меншым, чым выкраданьне палітычных апанэнтаў улады.
Eagles of Death Metal распавялі канадзкаму часопісу Vice пра атаку тэрарыстаў на парыскі тэатар «Батаклян» падчас іхняга канцэрту.
У Менскім гарадзкім судзе адбудзецца судовае паседжаньне ў справе вулічных акцый да дня памяці продкаў «Дзяды», якая адбыліся ў лістападзе 2014 году.
Анэксаваны Расеяй Крым быў абясточаны пасьля падрыву ЛЭП ва Ўкраіне 22 лістапада. Без электрычнасьці застаюцца больш за паўтара мільёны чалавек.
Карэспандэнт Свабоды праехаў разам зь ўцекачамі з Чачні, якія празь Беларусь едуць у Эўразьвяз, ратуючыся ад перасьледу расейскіх сілавікоў і галечы на радзіме.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сотні чачэнцаў з Панкіскай цясьніны ў Грузіі адпраўляюцца на "святую вайну" за "Ісламскую дзяржаву".
Беларускі Хэльсынскі камітэт накіраваў ва ўправу менскай гарадзкой міліцыі зварот, у якім заступіўся за сваіх назіральнікаў Сяргея Касьпяровіча і Натальлю Сацункевіч.
У гэтую восень я зазнаў добра знаёмае і рэдкае цяпер пачуцьцё пагружэньня ў тэкст, калі ты расчараваны і незадаволены тым, што кніга скончылася, а табе яшчэ хочацца чытаць і чытаць далей.
Многія жыхары Гомеля, кіруючыся на прыпынак грамадзкага транспарту «Мельнікаў луг» альбо ў краму «Эўраопт», сустракаюць на ходніках інваліда-вазочніка. Ён ужо працяглы час просіць тут міласьціну.
Суд Маскоўскага раёну Менску адмяніў папярэджаньне пра магчымае накіраваньне Паўла Канавальчыка ў лячэбна-працоўны прафілякторый, вынесенае 31 ліпеня 2015 году.
Якая ўлада – такія помнікі і ўзнагароды. Нават калі сярпы-молаты зьніклі, Ленін і чырвоныя зоркі – на першым пляне.
Сакратара Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алеся Чахольскага судзяць за захоўваньне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.
26 лістапада 2015 году пачынае дзейнічаць пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Ізраілю аб адмене ўязных візаў для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў.
Загрузіць яшчэ