Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: за час вайны ў Данбасе празь Беларусь прайшло каля 150 тысяч уцекачоў з Украіны


Уцекачы з Луганску ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота
Уцекачы з Луганску ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун заявіў, што плынь уцекачоў з Украіны скарацілася.

«Асноўная хваля мігрантаў з Украіны ў сувязі з завяршэньнем актыўнай фазы баявых дзеяньняў у рэгіёне ўжо схлынула, але мы па-ранейшаму прымаем хадайніцтвы аб прадстаўленьні статусу ўцекачоў ад украінцаў», — цытуе Бегуна БЕЛТА.

Ён адзначыў, што за два апошнія гады ў рамках усіх міграцыйных працэдур праз тэрыторыю Беларусі прайшло каля 150 тысяч грамадзян Украіны. Больш за 45 тысяч украінцаў стала або часова пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Больш за 1,1 тысяч грамадзян Украіны з зоны АТА атрымалі дадатковую абарону ў Беларусі.

Бягун адзначыў, што частка ўкраінцаў атрымлівае дазвол на працоўную дзейнасьць, некаторыя бяруць дазвол на часовае пражываньне па iншых падставах, іншыя падаюць хадайніцтва на атрыманьне грамадзянства.

Да 2013 году Беларусь не прымала вялікай колькасьці хадайніцтваў ад замежнікаў аб прадстаўленьні статусу ўцекача, усяго каля 160 запытаў у год.

«Аднак у 2014 годзе з-за ваеннага канфлікту ва Ўкраіне мы сутыкнуліся з масавым прытокам украінцаў у краіну, асабліва з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў. У кампэтэнтныя органы Беларусі зьвярталіся з хадайніцтвамі аб прадстаўленьні статусу ўцекача і дадатковай абароны. У цяперашні час намі разгледжана больш за 1,3 тысячы хадайніцтваў па гэтым пытаньні», — дадаў начальнік дэпартамэнту.

Бягун зьвярнуў увагу, што некаторым грамадзянам Украіны, якія хадайнічаюць аб статусе ўцекача і прадстаўленьні дадатковай абароны ў Беларусі, адмаўляюць ня толькі па прычыне крымінальнага мінулага і крымінальнай дзейнасьці.

«У асноўным мы адмаўляем асобам прызыўнога ўзросту, якія прыбываюць у Беларусь, каб пазьбегнуць мабілізацыі», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG