Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікі з Саратава зьбіраюць грошы на самалёт для барацьбы з «Ісламскай дзяржавай»


Паводле задумкі, ён заменіць зьбіты турэцкімі ВПС расейскі бамбавік. Пра гэта распавяла дырэктар мясцовай гімназіі № 3 Тацьцяна Райкова. Як піша агенцтва «Свабодная прэса», па яе словах, вучні задаліся мэтай «сабраць сродкі на самалёт, які б меў на крылах і фюзэляжы чырвоныя зоркі і выклікаў бы трапятаньне ў сэрцах тэрарыстаў». Дзеці маюць намер зьвярнуцца па дапамогу ў арганізацыі збору сродкаў да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, а таксама хочуць прыцягнуць да кампаніі цэнтральныя тэлеканалы.

Аб плянах зьбіраць грошы на ваенны бамбавік Райкова паведаміла яшчэ 27 лістапада, выступаючы на пасяджэньні Грамадзкага савета пры Саратаўскай абласной думе. Яна распавяла, што члены ваенна-патрыятычнага клюбу «Зорка Расеі», які існуе пры гімназіі, склалі ліст на імя Пуціна.

Бацькі саратаўскіх школьнікаў маюць намер паскардзіцца ў пракуратуру на дырэктара гімназіі, якая прапанавала сабраць сродкі на вайсковы самалёт. Бацькі асьцерагаюцца, што гэта зробіць іх дзяцей мішэньню для тэрарыстаў, паведамляе РБК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG