Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі, старшынём аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” Іванам Нікітчанкам. Чытайце тэкст онлайн-канфэрэнцыі на старонцы svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx
Радыё Свабода Шэсьце пачалося а палове на сёмаю вечара. Як паведаміла “Свабодзе” грамадзкая актывістка Таісія Кабанчук, калёна ў некалькі дзясяткаў чалавек рушыць цэнтральнай вуліцай Сацыялістычнай да капліцы Менскіх могілак.
Радыё Свабода Дырэктарка тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларыса Дабрадомава намагаецца абараніць свой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю і патрабуе ад сваіх былых падначаленых кампэнсацыі памерам 50 мільёнаў рублёў.
Паводле БелаПАН За неаплату жыльлёва-камунальных паслуг у Менску могуць быць выселены са сваіх кватэр 30 сем''яў.
Любоў Лунёва, Менск 26 красавіка а дзясятай раніцы ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца разгляд скаргі заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Яны не задаволеныя дзеяньнямі чыноўнікаў Менгарвыканкаму.
Радыё Свабода Сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” наведалі рэгіён, пацярпелы ад аварыі на атамнай станцыі.
Любоў Лунёва, Менск Хрысьціяне ініцыявалі збор подпісаў для зьмены закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях”. У адкрытым звароце да Аляксандра Лукашэнкі, у Канстытуцыйны суд і Палату прадстаўнікоў вернікі патрабуюць прывесьці закон аб рэлігіі ў адпаведнасьць з нормамі Канстытуцыі.
Вольга Караткевіч, Прага Госьць “Начной Свабоды” – Павал Хівук, актывіст Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня.
Уладзімер Глод, Менск Расейская Фэдэрацыя мае прэтэнзіі да якасьці беларускай ялавічыны. У прыватнасьці, расейскія экспэрты занепакоеныя павышанай доляй стронцыю ў костках жывёлы. Пра гэта сёньня паведаміў у Палаце прадстаўнікоў старшыня чарнобыльскай камісіі Віталь Кулік. Інфармацыю пацьвердзіў і віцэ-прэм’ер Аляксандар Касінец.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Канстытуцыйны суд Польшчы прыняў беспрэцэдэнтнае рашэньне – аблігацыям, якія былі выдадзеныя польскай дзяржавай да Другой сусьветнай вайны, будзе вернутая іхная вартасьць. Такія каштоўныя паперы могуць мець і жыхары былой Заходняй Беларусі.
Радыё Свабода Кіраўніцтва менскай міліцыі папярэдзіла арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” аб недапушчальнасьці парушэньня парадку ў Менску падчас правядзеньня гэтай акцыі, паведаміў Інтэрфаксу начальнік ГУУС Менску генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў
Любоў Лунёва, Менск Вернікі шэрагу пратэстанцкіх канфэсіяў пачынаюць ад сёньня збор подпісаў з патрабаваньнем да ўладаў прывесьці закон аб свабодзе сумленьня і рэлігіях у адпаведнасьць з нормамі Канстытуцыі. Яны спасылаюцца на артыкул 31 Канстытуцыі, які дэкляруе роўныя правы ўсім вернікам. У адпаведнасьці з новым законам некаторыя рэлігійныя суполкі былі ліквідаваныя.
Міхал Стэльмак, Менск Жыхары вёсак, якія патрапілі пад радыяцыйнае забруджваньне, скардзяцца на няўвагу дзяржавы да іх сацыяльна-эканамічных праблем.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні ў старым парку імя Жылібэра пачалі актыўна змагацца з птушкамі. Цяпер засталіся лічаныя гнёзды, а раней іх было 390. Выкарыстоўваецца і гуказапіс: птушыныя крыкі аб небясьпецы. Спэцыялісты гавораць: у стары парк у цэнтры птушкі імкнуліся таму, што там няма драпежнікаў. Другая прычына: у горадзе пачалі масава сьпілоўваць старыя дрэвы, і ў птушак узьніклі праблемы з гнёздамі.
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Менску адбудзецца ўстаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня “Асацыяцыя свабодных гісторыкаў”. Плянуецца, што ўдзельнікі абмяркуюць сытуацыю ў гістарычнай навуцы і зацьвердзяць плятформу свайго новага прафэсійнага аб’яднаньня. На сходзе таксама будзе абраны каардынацыйны камітэт, задача якога – афіцыйная рэгістрацыя асацыяцыі.
Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях "Свабоды" пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзныя выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, музыка, кіно, тэатар.
Алесь Дашчынскі Праваабаронца Алесь Бяляцкі абраны віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (штаб-кватэра ў Парыжы).
Радыё Свабода Літоўскія паліцыянты затрымалі двух беларускіх грамадзянаў паводле падазрэньня ў кантрабандзе ўрану. Паліцыя спыніла іх, калі яны зьбіраліся перасекчы мяжу зь Літвы ў Беларусь.
Радыё Свабода Апошнія гадзіны "Свабоды" – ад 22-й. Госьць – моладзевы актывіст з Францыі Павал Хівук
Радыё Свабода Мы працягваем фотаконкурс "Свабоды" і прапануем слухачам і наведнікам Інтэрнэту дасылаць свае фотаздымкі.
Ігар Карней, Менск Сёньня ў менскім футбольным манэжы пачала працу спэцыялізаваная выстава “TIBO-2007” (“Тэлекамунікацыі, інфармацыйныя, банкавыя і офісныя тэхналёгіі”). Аднак, як пераканаўся наш карэспандэнт Ігар Карней, высокатэхналягічная галіна, якая ва ўсім сьвеце перажывае надзвычайны ўздым, у Беларусі прэзэнтаваная сьціпла.
Любоў Лунёва, Менск Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” ў Менску спадзяюцца, што акцыя пройдзе мірна й будзе шматлюднай. Яны чакаюць адказу ад Маскоўскага суду на скаргу на чыноўнікаў Менгарвыканкаму, якія самавольна зьмянілі маршрут акцыі.
Радыё Свабода У аўторак, 24 красакавіка, ад 19.30 да 20.30 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць віцебская настаўніцаТацяна Севярынец.
Міхал Карневіч, Горадня Ці гатовыя вы асабіста й ваша прадпрыемства плаціць большыя падаткі на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыі? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да мінакоў на вуліцах Горадні.
Радыё Свабода Асацыяцыя работнікаў праваахоўных органаў “Шчыт Чарнобылю”, якая выступіла арганізатарам афіцыйнага чарнобыльскага мітынгу ў Магілёве, адмовіла ў выступе грамадзкаму актывісту — удзельніку ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі Мікалаю Рысюку.
Радыё Свабода Вашыя фота – на сайце Свабоды
Радыё Свабода, Магілёў Сёньня грамадзкая актывістка Крысьціна Шацікава наведала камісію ў справах непаўналетніх Кастрычніцкага райвыканкаму Магілёва. У камісіі мяркуюць, што яна як маці не выконвае сваіх абавязкаў.
Радыё Свабода У Варшаве падпісанае пагадненьне ў справе фінансаваньня тэлеканалу “TV Belarus” – у эфір новае тэлебачаньне выйдзе ў кастрычніку.
Вячаслаў Кулік, Менск Арганізацыйны камітэт у справе стварэньня грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар” абвясьціў, што ўстаноўчая канфэрэнцыя арганізацыі адбудзецца ў Менску 19 траўня. Ва ўсіх рэгіёнах краіны пачалі дзейнічаць ініцыятыўныя групы, а ў сьпісе патэнцыйных сябраў аб’яднаньня – амаль тысяча ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Альгерд Невяроўскі, Менск Шырока адзначаць юбілей калектыў недзяржаўнага тыднёвіка не зьбіраецца. Паводле галоўнага рэдактара Віктара Валадашчука, час для выдаваньня недзяржаўных рэгіянальных газэт цяпер у Беларусі не найлепшы. Многія выданьні штрафуюць, пазбаўляюць магчымасьці распаўсюджваньня, ўрэшце ліквідуюць.
Ігар Карней, Менск Пытаньне будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі вырашанае і рэвізіі не падлягае. Гэта неаднаразова падкрэсьліваў і Аляксандр Лукашэнка, і кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч, якому даручана мабілізаваць на рэалізацыю глябальнага праекту акадэмічныя структуры. Пра сур’ёзнасьць намераў сьведчаць і тэрміны, цягам якіх “мірны атам” павінен пачаць сілкаваць беларусаў: ад пачатку будаўніцтва ў 2008 годзе да ўводу першага энэргаблёку пройдзе 3-4 гады. Ці гатовае беларускае грамадзтва да суседзтва з АЭС?
Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень салідарнасьці моладзі. Ці ёсьць магчымасьць ў беларускай моладзі розных палітычных поглядаў разам працаваць над вырашэньнем сваіх праблем?
Севярын Квяткоўскі, Менск Пазытыўнае стаўленьне як да першага інтэгратара Беларусі і Расеі, крыўда за развал СССР, павага да велічы гістарычнай ролі, погляд як на асобу з далёкай гісторыі – такі разьбег стаўленьня мінакоў на менскіх вуліцах.
Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, навіны музыкі, кіно, тэатру.
Радыё Свабода Сёньня Крысьціна Шацікава праз свайго адваката перадала ў Магілёўскі раённы суд пазоў да адміністрацыі псыхіятрычнай лякарні. А таксама да міліцыянтаў, якія яе выкралі, а потым прывезьлі ў гэтую лякарню.
Севярын Квяткоўскі, Менск У аўторак у Менску будзе прэзэнтаваны дакумэнтальны фільм “Верыць толькі ветру” рэжысэра Віктара Корзуна. Прэзэнтацыя фільма прымеркаваная да Дня Чарнобыльскай катастрофы 26 красавіка.
Радыё Свабода, Менск Беларуская хакейная каманда ня будзе браць удзелу ў чэмпіянаце Расеі.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” падалі скаргу ў Маскоўскі суд Менску на рашэньне Менгарвыканкаму. Нагадаем, улады дазволілі правядзеньне акцыі ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў.
Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць На пад’ездах лідзкіх шматпавярховікаў з сатэлітнымі антэнамі зьявіліся аб’явы. Камунальныя службы патрабуюць прыбраць антэны спадарожнікавага тэлебачаньня. У Лідзкай жыльлёва-камунальнай гаспадарцы сьцьвярджаюць, што антэны на гаўбцах і сьценах дамоў парушаюць правілы эксплюатацыі жылых дамоў.
Ігар Карней, Менск Палата прадстаўнікоў разгледзіць законапраект аб скасаваньні льготаў некаторым катэгорыям насельніцтва. З ініцыятывы Саўміну плянуецца адмяніць палажэньне, паводле якога дзеці да трох гадоў атрымлівалі лекі бясплатна. Рэвізія закране й навучэнцаў школаў, вучэльняў і студэнтаў ВНУ — у іх хочуць забраць 50-працэнтную зьніжку на праезд у грамадзкім і прыгарадным транспарце. Працягваецца й кампанія збору подпісаў супраць уладнай ініцыятывы. За працай адной з групаў у двары Белдзяржунівэрсытэту назіраў наш карэспандэнт.
Іна Студзінская, Менск Ці ёсьць заканадаўчыя акты, палажэньні, якія рэгулююць ўсталяваньне спадарожнікавых антэнаў? Як улады могуць пакараць грамадзянаў за парушэньне правілаў усталяваньня так званых “талерак”? Ці маюць права жыльлёва-камунальныя службы патрабаваць зьняць антэну?
Радыё Свабода Менскі гарадзкі суд пакінуў без задавальненьня касацыйную скаргу сяброўкі Партыі БНФ Валянціны Сьвяцкай. Спадарыня Сьвяцкая прасіла адмяніць рашэньне суду Фрунзенскага раёну Менску, які пастанавіў не прыцягваць да адказнасьці генэрала Юр’я Сівакова. Заяўніца таксама дамагаецца маральнай і матэрыяльнай кампэнсацыі ад Беларускай асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў Міністэрства ўнутраных справаў “Гонар”.
Радыё Свабода 7,2% беларускіх сем’яў карыстаюцца спадарожнікавым тэлебачаньнем. Такія вынікі дасьледаваньня, праведзенага на замову новага польскага тэлеканалу «БЕЛСАТ», які пачне вяшчаньне на Беларусь.
Алег Грузьдзіловіч, Менск 23 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе закончыўся працэс над кіраўнікамі мадэльных агенцтваў Менску, Гомелю, Віцебску і Полацку.
Альгерд Невяроўскі, Менск Напярэдадні 21-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС гэтае пытаньне тыдня Беларускай Свабоды на вуліцах Менску задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода Невядомыя пракалолі колы і напісалі “Дзякуй за адукацыю” на машыне кіраўніцы камітэту дапамогі рэпрэсаваным Іны Кулей.
Радыё Свабода Сёньня грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву выклікаюць у камісію ў справах непаўналетніх пры Кастрычніцкім райвыканкаме Магілёву, а таксама ў гарадзкую пракуратуру.
Радыё Свабода У нядзелю лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч наведаў Мазыр. Мілінкевіч ажыцьцяўляе шматдзённую паездку ў раёны, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Радыё Свабода Беларускія падзеі ў фатаздымках.
Галіна Абакунчык, Менск 22 красавіка – дзень нараджэньня Ўльянава-Леніна. У савецкія часы гэты дзень адзначаўся, як усенароднае сьвята. Цяпер бальшыня краінаў былога СССР адмовілася ад традыцыяў савецкай мінуўшчыны, зьняла з пастамэнтаў помнікі кіраўніку Кастрычніцкага перавароту. У Беларусі Ленін па-ранейшаму стаіць на галоўных плошчах. Апытаньне "Свабоды": Ці павінны стаяць помнікі Леніну ў цэнтры беларускіх гарадоў?
Загрузіць яшчэ