Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях "Свабоды" пасьля 22-й гадзіны - жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзныя выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, музыка, кіно, тэатар.
Аляксей Знаткевіч, Прага Дырэктарка Цэнтру гендэрных даследаваньняў Эўрапейскага Гуманiтарнага Унiвэрсытэту Алена Гапава, якая цяпер выкладае ва Ўнівэрсытэце амэрыканскага штату Мічыган, расказвае, што такое гендэр, чаму ён схаваны паўсюль, якой бачаць жанчыну беларускія палітыкі і чым Аляксандар Мілінкевіч адрозьніваецца ад іншых лідэраў апазыцыі.
Радыё Свабода Сёньня нашым госьцем пасьля 22-й гадзіны будзе старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, якая ўдзень адказала на пытаньні наведнікаў нашага сайту. У нашым апытаньні людзі скажуць, што ці хто, на іх думку, пагражае незалежнасьці Беларусі.
Паводле БелаПАН Як паведамілі ў прэс-службе аддзяленьня ДАІ Смаленскай вобласьці, аварыя адбылася на 451-м кіляметры трасы Масква-Менск каля мытнага пункту. Кіроўца мікрааўтобуса "Mercedes Sprinter", які вёз з маскоўскага аэрапорта 10 грамадзян Беларусі, што прыляцелі з Эгіпту, ня справіўся з кіраваньнем і ўрэзаўся ў грузавік "МАН", прыпаркаваны на ўзбочыне дарогі.
Радыё Свабода Магілёўскія ўлады не зьбіраюцца надалей разглядаць пытаньне рэгістрацыі суполак Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Магілёве. Гарвыканкам афіцыйна паінфармаваў менскае кіраўніцтва прафсаюзу, што спыняе ліставаньне на гэтую тэму. У Магілёве ж арэндадаўца папрасіў прафсаюз вызваліць памяшканьне дзеля капітальнага рамонту.
Радыё Свабода Сёньня а 12 гадзіне у памяшканьні Управы БНФ мае адбыцца прэсавая канфэрэнцыя грамадзкай актывісткі з Магілеву Крысьціны Шацікавай.
Валянцін Жданко, Менск Чарговая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111" Эфір 28 сакавіка 2007 году
Алег Грузьдзіловіч, Менск У Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці шукаюць уцекачоў зь мясцовага псыханэўралягічнага інтэрнату. Паводле афіцыйных зьвестак, выпадкі такіх уцёкаў у Беларусі здараюцца дастаткова часта. А ці не пагражае гэта іншым людзям?
Іна Студзінская, Менск Салігорскія шахцёры цягам году вядуць перамовы з прадстаўнікамі Міністэрства працы, Адміністрацыі прэзыдэнта, Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі з патрабаваньнем выключыць з праекту Закону “Аб прафэсійным пэнсійным страхаваньні” норму, згодна з якой працаўнік ня зможа атрымаць датэрміновую пэнсію, калі будзе працягваць працаваць у шкодных умовах. Збор подпісаў, ліставаньне, перамовы пакуль не даюць вынікаў. Таму цяпер шахцёры наважаныя на масавыя акцыі пратэсту.
Любоў Лунёва, Менск Cёньня на волю выйдуць шасьцёра палітвязьняў. Людзей затрымалі прэвэнтыўна напярэдадні акцыі 25 сакавіка. Усіх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Міліцыянты ў судзе сьцьвярджалі, што апазыцыянэры нецэнзурна лаяліся.
Радыё Свабода Анонс "Начной Свабоды" 27 сакавіка.
Радыё Свабода Мінулай начы ў Мазыры зроблены чарговы падпал храму. Гэтым разам зламысьнікі спрабавалі зьнішчыць каталіцкі касьцёл Сьвятога Міхала.
Радыё Свабода 1000 эўра ўзнагароджаньня абяцае пасол Нямеччыны ў Беларусі Марцін Гэкер за інфармацыю, якая паспрыяе вяртаньню бронзавай мэмарыяльнай дошкі ў памяць габрэяў Брэмэну, зьнішчаных у менскім гета.
Юрась Бушлякоў, Прага Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя абнародавала справаздачу “Правы чалавека ў рэгіёне АБСЭ: Эўропа, Сярэдняя Азія і Паўночная Амэрыка”. У дакумэнце праваабаронцы зьвяртаюць сярод іншага ўвагу на вяртаньне да рэпрэсіяў савецкага тыпу ў шэрагу краінаў СНД, у прыватнасьці ў Беларусі, Расеі і дзяржавах Сярэдняй Азіі.
Радыё Свабода Берасьцейская каманда “Будаўнік”, што гуляе ў хакей на траве, вырашыла спыніць удзел у адкрытым першынстве Расеі сярод калектываў супэрлігі.
Радыё Свабода Дзяніс Карноў і Ўладзімер Шыла былі затрыманыя ўвечары 23 сакавіка. Абодвух зьвінавацілі ў дробным хуліганстве — лаянцы, а Ўладзімера Шылу таксама ў супраціве работнікам міліцыі.
Радыё Свабода Недзяржаўнае выданьне пакуль мае права застацца ў трох пакоях, арандаваных у прадпрыемства “Элсан”, якое на працягу апошніх чатырох месяцаў спрабавала выселіць газэту праз мясцовы гаспадарчы суд.
Вячаслаў Кулік, Менск Жанна Пуціцкая – жонка старшыні Рэчыцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Валер’я Пуціцкага – зьвярнулася са скаргай ў мясцовую пракуратуру.
Уладзімер Глод, Менск На летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году, якія пройдуць у Пэкіне, перад Нацыянальнай зборнай Беларусі пастаўлена задача быць у першай дваццатцы краінаў. Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік міністра спорту і турызму Беларусі Дзьмітры Шычко на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай 500 дням, што засталіся да адкрыцьця Алімпіяды.
Радыё Свабода Будаўніцтва, рамонт жытла і жыльлёва-камунальныя паслугі вызваляюцца ад падатка на даданую вартасьць. Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ №138 "Аб некаторых пытаньнях абкладаньня падаткам на даданую вартасьць".
Радыё Свабода Суды над грамадзкімі актывістамі Антонам Усьцімчуком і Яўгенам Суворавым, адкладзеныя да 2 красавіка.
Радыё Свабода Сёньня нашым госьцем будзе намесьнік старшыні Партыі БНФ, прафэсар Юры Хадыка. У "Начных досьледах" мы пагутарым пра працу беларусаў у гарачых кропках сьвету, а ў нашым апытаньні людзі скажуць, дзеля чаго варта рызыкаваць жыцьцём.
Ігар Карней, Менск Авіякатастрофа ў Самалі, у якой у мінулую пятніцу загінулі адзінаццаць беларускіх лётчыкаў, стала самай трагічнай у гісторыі беларускай авіяцыі. Тым часам дастаўка на радзіму целаў загінулых пілётаў пад пытаньнем. Паводле зьвестак з Самалі, лідэры радыкальных ісламісцкіх груповак абвясьцілі пра намер зьбіваць усе самалёты, якія зьявяцца ў паветранай прасторы на падкантрольнай ім тэрыторыі.
Іна Студзінская, Менск Падчас сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка ў цэнтры сталіцы сілавыя структуры перашкаджалі людзям сабрацца, каб правесьці мітынг і шэсьце. Як менчукі ставяцца да дзеяньняў уладаў?
Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацкім гарадзкім судзе слухалі адміністрацыйную справу грамадзкага актывіста Валера Шаўчэнкі.
Радыё Свабода Магілёўскія ўлады не дазволілі 1 красавіка правесьці ў Магілёве пікет у падтрымку кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі на выбарах прэзыдэнта Расеі 2008 году.
Паводле БелаПАН Вечарам 23 сакавіка года ў 18 гадзін ля вёскі Быцева Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці адбылася аварыя на ўчастку прадуктаправода дызэльнага паліва "Унеча – Вэнтспілс". У выніку адбылася ўцечка 100 тон дызэльнага паліва.
Ганна Соўсь, Менск Што думаюць пра вынікі акцыі, якая адбылася ў Менску 25 сакавіка, яе арганізатары? І як ацэньваюць яны (а таксама супрацоўнікі міліцыі) колькасьць удзельнікаў шэсьця і мітынгу?
Уладзімер Глод, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец сёньня зьвярнуўся ў суд Першамайскага раёну Менску. Ён вінаваціць намесьніка старшыні сталічнага гарвыканкаму Міхаіла Ціцянкова ў хлусьні й нядбайным выкананьні абавязкаў.
Радыё Свабода Адбылося паседжаньне мэдычнай камісіі. Лекары прынялі рашэньне выпісаць Крысьціну Шацікаву.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Дэпутата Мастоўскага райсавету Зьміцера Кухлея затрымалі на чыгуначнай станцыі. Яго пазбавілі волі на трое сутак.
Севярын Квяткоўскі, Менск Ля Нацыянальнай бібліятэкі і аэрапорту “Менск-1” цягам 25 сакавіка гралі фальклёрныя выканаўцы і афіцыйныя поп-зоркі. Хто наведаў гэтыя мерапрыемствы, ці ведалі людзі пра сьвята 25 сакавіка, і як ставіліся да тых, хто браў удзел у сьвяткаваньні Дня волі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі?
Любоў Лунёва, Менск Cёньня пачнуць судзіць затрыманых цягам апошніх трох сутак актывістаў апазыцыі ў Менску і ў рэгіёнах. Усіх затрыманых абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Паводле міліцыянтаў апазыцыянэры нецэнзурна лаяліся. 25 сакавіка байцы спэцназу міліцыі затрымалі некалькі ўдзельнікаў дэманстрацыі. Уначы ў дзяжурных частках міліцыі Радыё Свабода паведамілі, што пратаколаў не складалі.
Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве, на Замкавым пляцы адбываецца канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, у якім бяруць удзел зоркі польскай і беларускай музыкі. Песьні ў стылі рэгі сьпяваюць Лявон Вольскі, Б.Н., КАЯ, Мунек Сташчык, Зьміцер Вайцюшкевіч і іншыя. На канцэрт прыйшлі каля 7-8 тысячаў чалавек.
Радыё Свабода У Полацку ў гонар Дня Волі прайшла ўрачыстая акадэмія. Адбывалася яна ў сьценах грэка-каталіцкай царквы сьв. Параскевы Полацкай.
Радыё Свабода Як звычайна, зь пераходам на летні час мяняюцца частоты кароткіх хваляў, на якіх гучаць у эфіры праграмы Радыё Свабода. Сёлета наш вяснова-летні сэзон пачынаецца ў нядзелю, 25 сакавіка.
Радыё Свабода У Беларусі 25 сакавіка будзе зроблены пераход на “летні” час, згодна з пастановай ураду Беларусі ад 13 траўня 1996 года № 317.
Алесь Дашчынскі, Менск Рок-гурты “Крок”, “Killqitau”, “Screamline”, “Incilica” і “Тарпач” адмовіліся ад удзелу ў канцэрце, які ладзіць БРСМ 25 сакавіка ў рамках акцыі “За незалежную Беларусь”.
Радыё Свабода У Магілёве адбылася ўрачыстая вечарына, прымеркаваная да Дня Волі. На ёй гісторык Ігар Пушкін распавёў грамадзе пра падзеі, якія адбываліся ў Магілёве ў 1917, 1918 гадох. Арганізавала сустрэчу гарадзкая суполка Таварыства Беларускай Мовы.
Радыё Свабода 23 сакавіка ў Самалі над Магадыша быў зьбіты беларускі самалёт Іл-76. Зэнітная ракета, якую выпусьцілі па самалёце баевікі-ісламісты, трапіла ў крыло. Самалёт упаў на ўсходняй ускраіне сталіцы Самалі. На борце самалёта было 11 чалавек, грамадзян Беларусі.
Альгерд Невяроўскі, Менск Чым для Вас ёсьць дзень 25 сакавіка? Ці ведаеце Вы, што гэта за гістарычная дата? Гэтыя пытаньні мінакам на вуліцах Менску задаваў наш карэспандэнт.
Радыё Свабода 23 сакавіка ў Гомелі арыштаваны на пяць сутак былы сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі – БНФ Уладзімер Шыцікаў. Паводле паведамленьня БелаПАН, цяпёр ён знаходзіцца ў абласным ізалятары часовага ўтрыманьня нібыта за дробнае хуліганства.
Радыё Свабода У Жыткавічах арыштаваны актывіст Аб''яднанай грамадзянскай партыі, рэдактар малафарматнай незарэгістраванай газеты “Вольныя навіны” Міхаіл Козел.
Радыё Свабода Актывіста, на якога міліцыянты ўчора склалі пратакол за дробнае хуліганства ды скіравалі на ноч у ізалятар часовага ўтрыманьня, сёньня прывезьлі ў Першамайскі раённы суд.
Радыё Свабода Сябра партыі БНФ Яраслава Берніковіча супрацоўнікі міліцыі спынілі, калі ён ехаў па райцэнтры на ўласнай машыне.
Радыё Свабода .
Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, музыка, навіны кіно і тэатру.
Любоў Лунёва, Менск Год таму на Кастрычніцкай плошчы ўлады ліквідавалі намётавы лягер. Спэцназаўцы цягам некалькіх хвілінаў затрымалі дзясяткі людзей. Нікому не дазволілі ўзяць з сабой рэчы, якія заставаліся на плошчы. Потым людзям, якія прасілі вярнуць ім хаця б пашпарты ці іншыя дакумэнты, казалі, што ўсе рэчы адвезьлі на сьметнік.
Загрузіць яшчэ