Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях "Свабоды" пасьля 22-й гадзіны - жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзныя выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, музыка, кіно, тэатар.
Радыё Свабода У Вільні ў панядзелак увечары адбылася прэзэнтацыя кнігі “Плошча” – дванаццатай кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзя”. Кніга прысьвечаная падзеям 19-25 сакавіка 2006 году ў Менску.
Ігар Карней, Менск Паводле вынікаў праведзенага ў Вялікай Брытаніі апытаньня, 2/3 карыстальнікаў пэрсанальнымі кампутарамі гатовыя сказаць свой пароль нават незнаёмаму чалавеку -- за дробную паслугу, альбо нават проста так. Дасьледчыкі прасілі людзей назваць уласны шыфр. 40% апытаных зрабілі гэта зь вялікім задавальненьнем. Яшчэ 20% выдалі сакрэты пасьля 2-3 дадатковых патаньняў. Не раскрылі таямніцу толькі 15% карыстальнікаў пэрсанальнымі кампутарамі. Як правільна выбіраць паролі і захоўваць іх?
Радыё Свабода 2 помнікі Леніну, якія маюць мастацкую каштоўнасьць і зьяўляюцца аўтарскімі працамі, дагэтуль захаваліся ў Беларусі – на плошчы Незалежнасьці ў Менску і ў Пінску.
Радыё Свабода У ЗША паліцыя працягвае расьсьледаваньне трагедыі, што адбылася ўчора ў Вірджынскім тэхналягічным інстытуце.
Радыё Свабода, Ворша Затрыманага ўчора моладзевага актывіста судзілі сёньня ў аршанскім гарсудзе, незаважаючы на выходны дзень. Судзьдзя Сяргей Бондараў прызнаў Гумінскага вінаватым у дробным хуліганстве.
Радыё Свабода Прыйшла Радаўніца. Што трэба зрабіць, каб не было занядбаных магілаў? Хто павінен даглядаць магілы, калі не засталося сваякоў? Ці мусяць гэтым займацца камунальныя службы? Іна Студзінская задавала гэтыя пытаньні менчукам.
Радыё Свабода Днямі ў Вірджынскім тэхналягічным інстытуце здарылася трагедыя: у выніку перастрэлкі загінулі больш за трыццаць студэнтаў. Наш карэспандэнт пытаўся маладых людзей на вуліцах Горадні: як яны ставяцца да такой трагедыі й ці паехалі б яны вучыцца ў ЗША?
Вячаслаў Ракіцкі, Прага У Злучаных Штатах працягваецца расьсьледаваньне трагедыі, што адбылася ў Вірджынскім тэхналягічным інстытуце. У панядзелак раніцай у ціхім гарадку Блэксбург невядомы распачаў страляніну ў студэнцкім гарадку.
Міхал Стэльмак, Менск Многія беларусы пачалі ўжо працаваць на летніках і прысядзібных участках – найперш шчыруюць на закладцы новых садоў. Якія тэндэнцыі ў разьвіцьці прыватнага садоўніцтва?
Радыё Свабода Сем’ям 11 загіблых у Самалі беларускіх лётчыкаў і авіяінжынэраў кампаніі «Трансавіяэкспарт» пералічана па 15 тысяч далараў ЗША. Пра гэта паведаміў дырэктар авіякампаніі Іван Гярлоўскі.
Алег Грузьдзіловіч, Менск Ульляна Захаранка адмаўляецца думаць, што малодшага сына Юр’я няма сярод жывых, таму памінальнай сьвечкі за яго не запальвае. Сёлета на Радаўніцу яна ўпершыню за многія гады не пайшла на могілкі, дзе пахаваныя яе муж і старэйшы сын Уладзімер.
Ганна Соўсь, Менск Сёньня на Радаўніцу людзі прыходзілі ва ўрочышча Курапаты ўшанаваць памяць рэпрэсаваных продкаў.
Ганна Соўсь, Менск Сёньня сябры аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў памянулі загінулых у парку Чалюскінцаў, ва ўрочышчы Курапаты і ў Лошыцы.
Ігар Карней, Менск Летась у ЗША тройчы замахваліся на жыцьцё студэнтаў зь Беларусі, якія знаходзіліся там паводле праграмы “Праца і падарожжа летам”.
Аляксандар Лукашук, Вільня У Вільні ў панядзелак увечары адбылася прэзэнтацыя кнігі “Плошча” – дванаццатай кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзя”. Кніга прысьвечаная падзеям 19-25 сакавіка 2006 году ў Менску.
Радыё Свабода У аўторак, на 9-ты дзень пасьля Вялікадня, ушаноўваюць памерлых. Веснавое памінаньне продкаў – Радаўніца.
Ігар Карней, Менск Сёньня ў Менску, Віцебску, Гародні ўзгадваюць загіблых падчас службовых камандзіровак авіятараў. Дзьве авіякатастрофы апошніх гадоў у Афрыцы паставілі прафэсію спэцыяліста грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі ў шэраг асабліва небясьпечных. Аднак сваякі і калегі вымушаныя канстатаваць: іншых варыянтаў ўтрымліваць сем’і беларуская дзяржава прафэсіяналам пакуль прапанаваць ня можа.
Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях "Свабоды" пасьля 22-й гадзіны -- жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзныя выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, музыка, кіно, тэатар.
Радыё Свабода У Менску, на Радаўніцу, у месцах расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій адбудуцца акцыі памяці.
Любоў Лунёва, Менск Моладзевыя актывісты правялі акцыю салідарнасьці ў Менску каля будынку кляштара бернардзінцаў.
Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Анатоль Сахаруша, чыё эсэ з цыклю "У што я веру" гучала на нашых хвалях у суботу. У нашым апытаньні маладыя жыхары Горадні скажуць, якія ўмовы павінныя быць у вёсцы, каб яны паехалі туды жыць.
Радыё Свабода, Ворша Сябры розных палітычных партыяў, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў вырашылі напярэдадні Радаўніцы добраўпарадкаваць месцы масавых расстрэлаў мясцовых жыхароў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай.
Вольга Караткевіч, Прага Госьцем "Начной Свабоды" ў пятніцу быў гісторык Алесь Белы. Алесь Белы нарадзіўся ў Менску ў 1968 годзе, мае адукацыю інжынэра-оптыка, скончыў школу бізнэсу ў Вялікай Брытаніі, асьпірант магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова.
Алесь Дашчынскі, Менск У аўторак, на дзявяты дзень пасьля Вялікадня, праваслаўныя беларусы ўшаноўваюць памерлых. У Беларусі адзначаецца дзень памінаньня — Радаўніца. Але ўжо сёньня многія наведвалі магілы родных і блізкіх.
Радыё Свабода 800 тысяч габрэяў былі забітыя ў Беларусі падчас нацысцкай акупацыі.
Радыё Свабода Паліцыя амэрыканскага штату Мэн завяршыла расьсьледаваньне ў справе сьмерці беларускага студэнта Аляксея Васілеўскага. Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, сьмерць надышла ў выніку самагубства. Тым часам, губэрнатар штату Джон Балдачы зьвярнуўся да судовых інстанцыяў з просьбай перагледзіць справу. Падставай для гэтага сталі адпаведныя заявы прадстаўнікоў амбасады Беларусі ў Вашынгтоне, паведамляе выданьне Forsters Daily Democrat.
Радыё Свабода Новы законапраект аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, прыняты нядаўна Палатай прадстаўнікоў, ня вырашыць праблему захаваньня габрэйскіх помнікаў, лічыць праваабаронца Якаў Басін.
Галіна Абакунчык, Менск Аргкамітэт у правядзеньні “Чарнобыльскага шляху” пачаў збор сродкаў для пацярпелых, хворых на рак. Моладзь БНФ праводзіць творчыя конкурсы, прымеркаваны да гадавіны трагедыі. Журы разглядае першыя малюнкі.
Радыё Свабода Беларускія падзеі ў фатаздымках.
Ганна Соўсь, Менск У суботу ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі “Плошча” – 12-й кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. Кніга прысьвечаная падзеям у Менску 19-25 сакавіка 2006 году, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер.
Альгерд Невяроўскі, Менск У Курапатах сёньня адбылася традыцыйная талака. Арганізатарам гэтай акцыі выступіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Але ў прыборцы тэрыторыі мэмарыялу бяруць удзел ня толькі партыйныя актывісты. Акцыя будзе працягвацца да восеньскіх Дзядоў. Сёньня ў Курапатах пабываў наш карэспандэнт.
Галіна Абакунчык, Менск Ад пачатку году Расея падвысіла кошт сваіх энэрганосьбітаў для Беларусі. Ці адчулі гэта на ўласным дабрабыце грамадзяне краіны? Як зьмянілася вашае жыцьцё за апошнія тры месяцы? Гэтыя пытаньні людзям на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.
Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, навіны музыкі, кіно, тэатру.
Радыё Свабода Гомельскае грамадзкае аб’яднаньне “Дзеці вайны” й дабрачынная суполка “Дапамога Гомелю” зь нямецкага гораду Мюнхэн рэалізуюць сумесны праект сацыяльнай дапамогі былым вязьням фашыстоўскіх канцлягераў.
Ганна Соўсь, Менск Гэтымі днямі ў Менску працуе дзясяты вясновы кірмаш турыстычных паслугаў “Адпачынак-2007”. Удзельнічаюць 245 фірмаў зь Беларусі, Чэхіі, Літвы, Латвіі, Украіны ды іншых краінаў. Турапэратары канстатуюць: сёлета беларусы па-ранейшаму аддаюць перавагу краінам, уезд у якія не патрабуе шэнгенскай візы. Што да ўязнога турызму, то, паводле міжнародных экспэртаў, заходнія спажыўцы яшчэ не ўспрымаюць Беларусь як турыстычную краіну.
Радыё Свабода Пракуратура Гомельскай вобласьці вынесла афіцыйнае папярэджаньне 37-гадоваму праваслаўнаму верніку з Гомелю Сяргею Несьцяровічу за парушэньне "Закону аб свабодзе сумленьня, веравызнаньнях і рэлігійных арганізацыях".
Любоў Лунёва, Менск Прадстаўнікі менскай інтэлігенцыі пачалі зьбіраць подпісы за перайменаваньне Сувораўскай вайсковай вучэльні ў вайсковую вучэльню імя Канстанціна Астроскага.
Уладзімер Глод, Менск Амбасадару Нямеччыны ў Беларусі Марціну Гэкеру перадалі мэмарыяльную дошку памяці жыхароў Брэмэну, якія загінулі ў менскім гета ў Другую ўсясьветную вайну.
Севярын Квяткоўскі, Менск Некаторыя менчукі не заўважаюць росту цэнаў, іншыя наракаюць на рэзка ўзрослы кошт жыцьця, а хто-ніхто зьвязвае сваё эканамічнае становішча з эканамічным канфліктам Расеі й Беларусі.
Вячаслаў Кулік, Менск У Ганцавіцкім раёне перапынілі рух транспарту на Салігорск. Ад райцэнтру адрэзаная вёска, дзе жывуць 77 чалавек. Прычына — нечаканае разбурэньне моста праз раку Лань паміж вёскамі Чудзін і Пярэвалакі. Спэцыялісты Берасьцейскай абласной управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў высьвятляюць прычыны здарэньня. Яны заяўляюць, што аднавіць мост немагчыма.
Радыё Свабода Старшыня аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху" прафэсар Іван Нікітчанка ў лісьце да Аляксандра Лукашэнкі патрабуе "даць справаздачу аб тым, як былі рэалізаваныя шматлікія праграмы дапамогі з-за мяжы, а таксама аб тым, колькі і як было патрачана сродкаў з нацыянальнага бюджэту на ліквідацыю наступстваў катастрофы".
Любоў Лунёва, Менск 12 красавіка ў 16.50 у сярэдняй школе №222 Ленінскага раёну Менску два вучні сёмай клясы распылілі газавы балёнчык "Шок".
Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ
Альгерд Невяроўскі, Менск У Баранавічах канфлікт паміж уладамі і прадстаўнікамі польскай меншасьці. Адміністрацыя Дому культуры будаўнікоў адмовіла кіраўніцтву мясцовай Грамадзкай польскай школы ў арэндзе памяшканьня, у якім плянавалася правесьці імпрэзу з нагоды 20-годзьдзя школы. Пасьля рашэньне было зьмененае і школе дазволілі праводзіць імпрэзу ў Доме культуры. Але школьнае кіраўніцтва адмовілася мець справу з уладамі і будзе праводзіць вечарыну ў невялічкім памяшканьні Польскага дому.
Радыё Свабода, Прага Мы працягваем фатаконкурс "Свабоды" і прапануем слухачам і наведнікам Інтэрнэту дасылаць свае фатаздымкі.
Радыё Свабода Магілёўская арганізацыя Таварыства беларускай мовы і дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў ініцыявалі талаку.
Алег Грузьдзіловіч, Менск 12 красавіка Зьмітра Дашкевіча з шклоўскай калёніі павезьлі ў менскі турэмны шпіталь на абсьледаваньне. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў шклоўскай калёніі, дзе ўжо болей як паўгоду трымаюць лідэра “Маладога фронту”.
Галіна Абакунчык, Менск Ад пачатку году Расея падвысіла кошт сваіх энэрганосьбітаў для Беларусі. Ці адчулі гэта на ўласным дабрабыце беларускія грамадзяне? Як зьмянілася іхнае жыцьцё за апошнія тры месяцы? Гэтымі пытаньнямі ў людзей на вуліцах Менску цікавілася наша карэспандэнтка.
Загрузіць яшчэ