Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьмяніўся матэрыяльны дабрабыт менчукоў?


Галіна Абакунчык, Менск Ад пачатку году Расея падвысіла кошт сваіх энэрганосьбітаў для Беларусі. Ці адчулі гэта на ўласным дабрабыце грамадзяне краіны? Як зьмянілася вашае жыцьцё за апошнія тры месяцы? Гэтыя пытаньні людзям на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.

Слухаць:



Карэспандэнтка: “Як зьмянілася Вашае жыцьцё, матэрыяльны дабрабыт за апошнія тры месяцы”?

Юначка: “Нам падвысілі аплату за кватэру. Плацілі 160 даляраў, а зараз будзем плаціць 180”.

Спадар: “Ня ведаю, ніяк не зьмянілася. Нават меньш за кватэру сталі плаціць, бо лічыльнікі вады паставілі”.

Юначка: “Канечне, мяне бацькі ўтрымліваюць, але грашыма я распараджаюся сама. І бачу, што на адны і тыя ж рэчы пачала выдаткоўваць большыя грошы”.

Юнак: “Мая сяброўка працуе ў галіне энэргетыкі, і яна казала, што неўзабаве значна падаражэе электраэнэргія”.

Спадарыня: “Ня ведаю, у мяне мужыку дабавілі пэнсію, сыну заробак – ён таксама вайсковец, дык у нас бязь зьменаў”.

Спадар: “Збольшага гэта не зьмянілася. Але я зарабляю не благія грошы адносна большасьці нашых людзей, гэта 700-800 тысяч рублёў. Але ў цэлым, я лічу, гэта паўплывае на ўсю эканоміку. І рана ці позна, але будзе падвышэньне коштаў на ўсё: на паліва, цыгарэты, прадукты і гэтак далей”.

Карэспандэнтка: “Як зьмянілася Вашае жыцьцё ад пачатку года?”

Юначка: “Пэўна, за кватэру сталі больш плаціць, за сьвятло. Але ад пачатку году мала часу прайшло, таму цяжка яшчэ нешта казаць”.

Спадар: “Я думаю, што ад пачатку году матэрыяльнае становішча ня так ужо і зьмянілася, па вялікаму рахунку. Па драбязе – кошты растуць заўжды, так што зьменаў асабліва і не адчулася”.

Спадарыня: “У новым годзе мы атрымалі кватэру, пабудавалі з дачкой. Тое, што было старэнькае, тое паставілі ў кватэру. Мы да багацьця не імкнемся. Мы шчасьлівыя, што тут жывем”.

Юначка: “Я студэнтка, жыву на кватэры і гаспадыня кажа, што падвысілася квартплата. І таму яна таксама патрабуе больш грошай, чым я плаціла раней. Вось такія відавочны прыклад”.

Юнак: “Мне здаецца, што ня вельмі нешта зьмянілася, бо ўсё роўна народ будзе жыць, як і жыў, колькі б гэтыя кошты ні падвышаліся”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG