Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стане Сувораўская вучэльня вучэльняй Астроскага?


Любоў Лунёва, Менск Прадстаўнікі менскай інтэлігенцыі пачалі зьбіраць подпісы за перайменаваньне Сувораўскай вайсковай вучэльні ў вайсковую вучэльню імя Канстанціна Астроскага.

Ініцыятары акцыі зьвярнуліся да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага й міністра абароны Леаніда Мальцава. Яны назвалі ганьбай для беларусаў ушанаваньне памяці Аляксандра Суворава, які “крывава душыў паўстаньні беларускага народу, зьдзяйсьняючы захопнiцкiя пляны Расейскай iмпэрыi”.

У звароце ініцыятары прапануюць назваць вайсковую вучэльню ў гонар дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астроскага. Гетман Астроскі перамог у шасьцідзесяці трох бітвах з ворагамі краіны, а таксама пабудаваў шмат цэркваў, шпіталяў і школаў.

У 2004 годзе з Сувораўскай вучэльні выключылі сябра “Маладога фронту” Аляксандра Смольскага. Прычына — хлопец зь іншымі курсантамі зьбіраў подпісы за тое, каб вучэльня насіла імя Тадэвуша Касьцюшкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG