Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем''ям загіблых у Самалі лётчыкаў выплацілі па 15 тыс. даляраў


Радыё Свабода Сем’ям 11 загіблых у Самалі беларускіх лётчыкаў і авіяінжынэраў кампаніі «Трансавіяэкспарт» пералічана па 15 тысяч далараў ЗША. Пра гэта паведаміў дырэктар авіякампаніі Іван Гярлоўскі.

Грашовыя сродкі павінны паступіць на банкаўскія рахункі атрымальнікаў страхавых выплат.

Нагадаем, 23 сакавіка самалёт Іл 76 EW 78849, які належыць авіякампаніі «Трансавіяэкспарт» і які вывозіў з Самалі дэмантаванае абсталяваньне, зьнятае з пацярпелага аварыю другога беларускага самалёта Іл 76, быў зьбіты над Магадзіша. Усе 11 грамадзян Беларусі (экіпаж і тэхнічны пэрсанал), якія знаходзіліся на борце, загінулі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG