Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: пракуратура папярэджвае за рэлігійнае вучэньне


Радыё Свабода Пракуратура Гомельскай вобласьці вынесла афіцыйнае папярэджаньне 37-гадоваму праваслаўнаму верніку з Гомелю Сяргею Несьцяровічу за парушэньне "Закону аб свабодзе сумленьня, веравызнаньнях і рэлігійных арганізацыях".

Сяргея Несьцяровіча абвінавацілі ў стварэньні без рэгістрацыі праваслаўнай суполкі Праабражэнскага брацтва і ў арганізацыі на ўласнай кватэры сходаў “з мэтай вывучэньня й распаўсюджваньня рэлігійнага вучэньня”, а таксама ў зборы сродкаў на дзейнасьць брацтва.

Як лічыць праваслаўны вернік, у Беларусі “адкрыта жыць немагчыма”.

У свой час Сяргей Несьцяровіч з аднагодкамі наведваў нядзельную праваслаўную школку. У адрозьненьне ад іншых, іхняя група не распалася. Стаўшы дарослымі, былыя выхаванцы нядзельнай школкі гуртам наведваюць царкву Серафіма Сароўскага, што месьціцца ў мікрараёне “Гомсельмаш” абласнога цэнтру.

Пасьля нядзельнай літургіі вернікі сапраўды зьбіраюцца на кватэры Несьцяровіча, каб разам паабедаць, абмеркаваць малітвы й апошнія падзеі ў рэлігійным жыцьці гораду.

Сяргей Несьцяровіч не хавае, што ён асабіста ахвяраваў сродкі на расейскі Сьвята-Філярэтаўскі інстытут, дзе раней вучыўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG