Дзяўчына: “Я б не баялася ехаць. А чаго баяцца?”
Ейны сябра: “Няма чаго баяцца”.
Карэспандэнт: “А як ставіцеся да такой трагедыі?”
Хлопец: “Ну, бывае ў іх такое... А ў нас не”.
Хлопец: “Не, не паехаў бы. У нас адукацыя добрая, шмат сваіх спэцыялістаў”.
Ягоная сяброўка: “А чаму не, хутчэй за ўсё — так. Мне цяжка проста так адказваць на гэтае пытаньне”.
Хлопец: “Не, не паехаў бы. Занадта шмат у іх такіх здарэньняў. У нас усё ж вучыцца спакайней. Я ўжо колькі такіх выпадкаў ведаю — паедуць маладыя вучыцца за мяжу, а потым зьнікаюць”.
Хлопец: “Амэрыка мяне наагул не цікавіць, я іх як людзей не люблю. Яны сваю свабоду сунуць туды, куды ня трэба, а я такога не люблю”.
Дзяўчына: “Паехала б, там лепш. Датычна трагедыі… Ня можа ў жыцьці быць усё добра, ёсьць і шчасьце, ёсьць і гора”.
Яе сяброўка: “Не, я не паехала б, мне тут добра. А трагедыя такая, што я нават ня ведаю, што сказаць, страшна”.
Дзяўчына: “Неяк раней заўсёды хацелася туды паехаць павучыцца, пажыць, пабачыць. Але цяпер, калі глядзіш, якія ў іх трагедыі — страшна. А потым падумаеш, што й ты мог бы апынуцца ў такой сытуацыі, то й ехаць ня хочацца”.
Ейны сябра: “Я таксама не паехаў бы. Ці мала што там яшчэ можа здарыцца”.
Хлопец: “Абавязкова паехаў бы, тут мяне нічога не трымае. Палітыка кіраўніцтва нашай дзяржавы мяне не задавальняе”.
Хлопец: “Нэгатыўна стаўлюся да гэтых трагедыяў, а паехаць у Амэрыку паводле абмену ня здолеў бы — ёсьць у мяне тут свае задумы”.
Хлопец: “Мяне тут трымае вучоба, і ўсё задавальняе”.
Хлопец: “Каб была магчымасьць паехаць у іншую краіну Захаду, а не ў Амэрыку, я паехаў бы. У Амэрыцы зашмат трагедыяў адбываецца”.
Карэспандэнт: “А ў якую краіну вы хацелі б паехаць?”
Хлопец: “У Расею таксама не паехаў бы — там нестабільна. Куды-небудзь у Італію альбо Нямеччыну”.
Хлопец: “Паехаў бы адназначна, паколькі адкрылася б вялікая пэрспэктыва ў жыцьці. У нас жа ў Беларусі няма адукацыі міжнароднага стандарту”.
Карэспандэнт: “А вось такія трагедыі вас не палохаюць?”
Хлопец: “Ведаеце — баючыся воўка, у лес не ісьці. Тут вось на вуліцы вас можа зьбіць машына, і ўсё...”