Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазыр: Мілінкевіч зь ліквідатарамі ўшанаваў памяць ахвяраў Чарнобылю


Радыё Свабода У нядзелю лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч наведаў Мазыр. Мілінкевіч ажыцьцяўляе шматдзённую паездку ў раёны, што пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У Мазыры Аляксандар Мілінкевіч узяў удзел у круглым стале мясцовых актывістаў і чарнобыльскіх ліквідатараў. Абмяркоўваліся пытаньні згубных наступстваў узьдзеяньня радыяцыі на здароўе людзей на заражаных тэрыторыях, неапраўданага скасаваньня льготаў для чарнобыльцаў.



Удзельнікі круглага стала паставілі подпісы ў падтрымку стварэньня агульнабеларускага грамадзкага аб’яднаньня “Ліквідатар”, а таксама выплаты ўрадам кампэнсацыі інвалідам Чарнобылю за страчанае здароўе.

Пасьля круглага стала Аляксандар Мілінкевіч разам зь ліквідатарамі і мясцовымі актывістамі ўсклаў кошык з ружамі і гвазьдзікі да капліцы ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ў цэнтры Мазыра.

У панядзелак Аляксандар Мілінкевіч плянуе наведаць Хойнікі й Брагін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG