Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Крысьціну Шацікаву зноў выклікаюць у пракуратуру


Радыё Свабода, Магілёў Сёньня грамадзкая актывістка Крысьціна Шацікава наведала камісію ў справах непаўналетніх Кастрычніцкага райвыканкаму Магілёва. У камісіі мяркуюць, што яна як маці не выконвае сваіх абавязкаў.

“Камісія ад мяне насамрэч нічога ня хоча. Ад мяне хоча Кастрычніцкі РАУС нашага гораду. Камісія не знайшла фактаў, якія павінна разглядаць камісія. Цяпер яна адпраўляе ўсё на дапрацоўку, каб праверку правялі адпаведным чынам, згодна з законамі Рэспублікі Беларусь, ды каб была пазначаная прычына, зь якой наагул патрабуецца такі разгляд”, – паведаміла Крысьціна Шацікава.

Адразу ж па вяртаньні з камісіі Крысьціна Шацікава паведаміла Свабодзе, што ў паштовай скрынцы знайшла дзьве позвы ў пракуратуру на 26 красавіка.

Грамадзкая актывістка лічыць, што гэтак улада спрабуе не дапусьціць ейнай паездкі ў Менск на “Чарнобыльскі шлях”.

Учора Крысьціна Шацікава праз свайго адваката перадала ў Магілёўскі раённы суд пазоў да адміністрацыі псыхіятрычнай лякарні. Яе гвалтам трымалі ў шпіталі амаль трое сутак напрыканцы сакавіка.

Пазоў у суд грамадзкая актывістка склала на падставе незалежнага абсьледаваньня, якое прайшла ў Асацыяцыі незалежных псыхіятраў Расеі пры Маскоўскім цэнтры правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG