Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча верне грамадзянам грошы за даваенныя аблігацыі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Канстытуцыйны суд Польшчы прыняў беспрэцэдэнтнае рашэньне – аблігацыям, якія былі выдадзеныя польскай дзяржавай да Другой сусьветнай вайны, будзе вернутая іхная вартасьць. Такія каштоўныя паперы могуць мець і жыхары былой Заходняй Беларусі.

Канстытуцыйны суд пастанавіў, што запісы ў Цывільным кодэксе, якія не дазваляюць судам акрэсьліваць вартасьць даваенных аблігацыяў, не адпавядаюць Канстытуцыі, бо, паводле судзьдзяў, парушаюць права на абарону прыватнай уласнасьці грамадзянаў.

Суд даў год парлямэнту на тое, каб унесьці неабходныя папраўкі ў заканадаўства краіны. Гэта азначае, што ўладальнікі такіх аблігацыяў у будучым змогуць на законных падставах патрабаваць ад дзяржавы звароту вартасьці гэтых каштоўных папераў.

Пакуль невядома, колькі можна будзе атрымаць за аблігацыі наміналам 10, 100 ці 1000 старых польскіх злотых – паводле прэм’ер-міністра Яраслава Качыньскага, зварот грошай напэўна адбудзецца, хаця, магчыма, не на ўсе 100% вартасьці папераў.

Адмыслоўцы ў справе аблігацыяў лічаць, што цяпер нязьнішчаных магло застацца некалькі адсоткаў ад усіх выдадзеных да 1939 году каштоўных папераў, а іх цяперашняя вартасьць можа скласьці ад некалькіх сотняў мільёнаў да 2 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG