Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі тэлеканал з-за мяжы запрацуе ў кастрычніку


Радыё Свабода У Варшаве падпісанае пагадненьне ў справе фінансаваньня тэлеканалу “TV Belarus” – у эфір новае тэлебачаньне выйдзе ў кастрычніку.

Пагадненьне падпісалі кіраўнікі МЗС Польшчы і Польскага грамадзкага тэлебачаньня. Тэлеканал, які паўстане на базе Польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP) атрымаў праз МЗС зь бюджэту краіны 16 мільёнаў злотых (каля 4 мільёнаў эўра) на гэты год.

Плянуеца, што канал пачне вяшчаньне праз спадарожнік 15 кастрычніка - 15 гадзінаў у суткі на беларускай мове.

У хуткім часе ў Польскім тэлебачаньні мае адбыцца афіцыйнае падпісаньне загаду аб фармальным стварэньні новага каналу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG