Севрын Квяткоўскі, Менск Нядаўная трагічная аварыя ў мэтро ў гішпанскім горадзе Валенсія, у якой загінула звыш 40 чалавек, зноў прымушае зьвярнуць увагу на бясьпеку гэтага віду грамадзкага транспарту. У менскім мэтро пастаянна гучаць абвесткі пра тое, каб пасажыры пільнаваліся злодзеяў, а таксама пра тое, каб паведамлялі пра пакінутыя рэчы. Апошняя абвестка зьявілася пасьля падзеяў у ЗША 11 верасьня 2001 году. У Менскім мэтро пэрыядычна самагубцы спрабуюць зьвесьці рахункі з жыцьцём, але ніколі не было сьмертаносных тэхнічных аварыяў. Ці адчуваюць сябе ў бясьпецы тыя, хто карыстаюцца менскім мэтро? Зь дзяжурным міліцыянтам і пасажырамі на адной з цэнтральных станцыяў мэтрапалітэну гутарыць наш карэспандэнт Севярын Квяткоўскі: