Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці могуць беларусы свабодна атрымліваць інфармацыю?


Радыё Свабода Ці ёсьць у Беларусі адпаведнае заканадаўства, якое б гарантавала грамадзянам права доступу да дзяржаўных матэрыялаў і дакумэнтаў? Гэта высьвятляў наш менскі карэспандэнт Вячаслаў Ракіцкі ў выканаўчага дырэктара Беларускага Хэльсынскага камітэту, юрыста Алега Гулака.

(Гулак: ) “І ёсьць, і няма. Калі мы адкрыем артыкул 34 Канстытуцыі, то пабачым, што грамадзянам гарантуецца права на атрыманьне, захоўваньне і распаўсюджваньне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасьці дзяржаўных органаў, грамадзкіх аб’яднаньняў, палітычным, эканамічным, культурным, міжнародным жыцьці й стане навакольнага асяродку. І дзяржаўныя органы абавязаныя даць грамадзяніну магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць ягоныя законныя інтарэсы. Таксама законамі ўстаноўлена, калі можа быць абмежаванае ягонае права на карыстаньне інфармацыяй.

Так, ёсьць закон аб зваротах грамадзянаў, і ўсё ж часам нашы грамадзяне сутыкаюцца з праблемамі атрыманьня поўнай і дакладнай інфармацыі. І чым далей, тым больш закрыта дзейнічаюць і працуюць дзяржаўныя органы. Асабліва калі гэта тычыцца дзейнасьці правахоўных органаў — міліцыі, пракуратуры, КДБ. Як і раней, у нашай краіне існуе цалкам незаконная з гледзішча сёньняшняга заканадаўства сыстэма засакрэчваньня інфармацыі шляхам прастаўленьня грыфаў “Для службовага карыстаньня”.

(Карэспандэнт: ) “Якія наступствы такога засакрэчваньня інфармацыі можна канстатаваць у сучаснай Беларусі?”

(Гулак: ) “Альбо яно выкарыстоўваецца дзеля парушэньня правоў грамадзянаў і захаваньня гэтак званых правоў дзяржавы, альбо грамадзяне ня могуць выкарыстаць інфармацыю дзеля абароны сваіх правоў. Чым больш жорсткім становіцца рэжым, тым больш цяжка атрымаць чалавеку інфармацыю. Можам згадаць апошнія пасьлявыбарныя падзеі, калі каля тысячы грамадзянаў былі прыцягутыя да рознага кшталту адміністрацыйнай адказнасьці й людзі проста не маглі атрымаць інфармацыі, дзе іхныя родныя знаходзяцца, да якіх тэмінаў асуджаныя, суды былі закрытыя”.

(Карэспандэнт: ) “Як мяркуеце, у Беларусі трэба ўдасканальваць закаданаўства ці практыку яго выкарыстаньня?”

(Гулак: ) “Трэба выкарыстоўваць тое заканадаўства, якое ёсьць. Мы яшчэ не выкарыстоўваем тых магчымасьцяў, якое яно дае. І ў першую чаргу ўсё залежыць ад справядлівага й незалежнага суду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG