Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч і прэм’ер-міністар Польшчы адкрылі праграму для беларускіх студэнтаў (абноўлены)


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Варшаве з удзелам лідэра аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча і прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча адбылося ўрачыстае адкрыцьцё стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага для беларускіх студэнтаў.

Імпрэза пачалася ў садзе бібліятэкі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Праграма, якую зь беларускага боку падпісаў Аляксандар Мілінкевіч, паўстала з супольнай працы польскага ўраду і польскай канфэрэнцыі рэктараў. Першыя месяцы студэнты-ўдзельнікі праграмы будуць абвыкацца ў Польшчы й вывучаць польскую мову.

Нагадаем, праграма прадугледжвае дапамогу беларускім студэнтам, якія актыўна ўдзельнічалі ў палітычных падзеях вясны 2006 году.

Паводле старшыні Камітэту абароны рэпрэсаваных Іны Кулей, удзел у праграме ўжо пацьвердзілі 214 беларускіх студэнтаў, але праграма адкрытая, і яшчэ да 15 ліпеня да яе могуць далучыцца новыя людзі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG